
6 жніўня - вялікае свята Перамянення Пана. У так вялікі і прыгожы дзень святкуе свой дзень нараджэння ксёндз Аляксандар Яшэўскі SDB. Ён з'яўляецца дырэктарам Цэнтра Моладзі імя св. Яна Боска і дапаможным святаром у парафіі Св. Яна Хрысціцеля.
Ад усяго сэрца віншуем кс. Аляксандра з юбілеем!
Няхай Хвала Перамянення Пана заўсёды ахоўвае нашага святара ў яго служэнні, а Марыя Успамога Хрысціянаў давядзе яго да святасці. Молімся і Давяраем кс. Аляксандра Яшэўскага SDB Пану Богу!
З пажаданнямі добрага здароўя і дабрабыту, Парафія Св. Яна Хрысціцеля
06.08.2009 г.










