Руская мова - Русский язык
- Катэгорыя: Навіны
Пачынаючы ад верасня 2009 года на нашым сайце ўводзіцца дадатковая мова - Руская.
Такім чынам усе асноўныя навіны будуць выходзіць на дзвюх афіцыйных мовах нашай краіны:
Беларускай і Рускай.
«Аla-Лашук» жадае вам смачна есці!
- Катэгорыя: Навіны
Кожнае свята збірае ў касцёле шматлікіх вернікаў, якія ўтвараюць адну хрысціянскую сям’ю. Утульнасць «сямейным» урачыстасцям, як вядома, дадае смачны пачастунак. Ужо ў каторы раз падобную атмасферу ствараюць гаспадыні з фірмы «Аla-Лашук», якія частуюць духавенства і вернікаў надзвычай смачнымі блінамі.
Сведчыць Хрыста ў духу святога Яна Боско
- Катэгорыя: Навіны
З 11 па 16 жніўня 2009 г. у мястэчку Колле Дон Боско (Турынская дыяцэзія, Італія) адбывалася сустрэча салезіянскай моладзі «Confronto-2009», у якой прымалі ўдзел маладыя людзі з розных краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі. Дэвіз сёлетняй сустэчы — «Сведчыць Хрыста ў духу святога Яна Боско».
Урачыстасць Унебаўзяцця ў Раўбічах
- Катэгорыя: Навіны
15 жніўня 2009 г. ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на могілках каля касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, дзе цяпер знаходзіцца музей, адбылася святая Імша, якую целебраваў пробашч раўбіцкай парафіі кс. Ігар Лашук SDB. Вернікі, якіх было прыкладна 40 чалавек, пад аховай мясцовай міліцыі маліліся пры копіі цудатворнага абраза Маці Божай Карміліцы,каранаванага на гэтым месцы 3 гады таму.
15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Катэгорыя: Навіны
15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая традыцыя распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве, хоць пра апошнія дні жыцця, пра смерць і ўнебаўзяцце Маці Божай у Евангеллі згадак няма. Няма ні магілы Марыі, ні Яе рэліквій, у сувязі з чым няма нейкага аднаго асаблівага месца Яе культу.
Падрабязней: 15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі











