Працэсія Божага Цела
- Катэгорыя: Навіны
14 чэрвеня 2009 г. у Мінску адбылася эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, што традыцыйна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сёлета ў працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам прынялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.
Летнія канікулы з Богам
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
З 1 па 10 чэрвеня у дзiцячым араторыi Святога Яна Боска праходзiлi канiкулы з Богам.
Лагер меў назву "Маленькi прынц". Кожны дзень дзеткi разам з маленькiм прынцам вандравалi з адной планеты да другой, знаёмiлiся з жыхарамi гэтых планет.
На Закрыццё Цэнтра Моладзі адбыўся Кірмаш! (адноўлена)
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Віншуем усіх дзетак і іх бацькоў з надышоўшымі канікуламі і жадаем плённага, сапраўднага адпачынку.
Падрабязней: На Закрыццё Цэнтра Моладзі адбыўся Кірмаш! (адноўлена)
"Кубак Дона Боска" адбыўся! ФК "Савіа" - фіналіст.
- Катэгорыя: Навіны
У суботу 6 чэрвеня 2009 г. на стадыёне «ФАК-Серабранка» адбыўся турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боска» для падлеткаў 13–15 гадоў, арганізаваны парафіяй св. Яна Хрысціцеля. Каманда з нашай парафіі - ФК "Савіа Серабранка" ізноў фіналіст.
Падрабязней: "Кубак Дона Боска" адбыўся! ФК "Савіа" - фіналіст.
Першая Камунія для дзяцей і моладзі
- Катэгорыя: Навіны
24 мая ў нашай парафіі св. Яна Хрысціцеля, што на Серабранцы, было адразу два прыгожых свята.
Першае – Маці Божай Успамогі хрысціянаў, а другое – Першая Камунія нашых дзяцей і моладзі. Хваляванняў было вельмі шмат. Галоўнае, каб дзеці перажылі гэтае свята як вельмі асаблівае ў сваім жыцці, каб разам з бацькамі ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі.










