У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды:
- ФК "Савіа Серабранка" з парафіі Святога Яна Хрысціцеля,
- каманда з парафіі Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл),
- "Тэрмінатар" з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка),
- футбольная каманда царквы «Новае жыццё».
Зпачтаку турнір праводзіўся ў межах групавой сістэмы, калі кожная каманда іграла на ачкі. А пасля былі праведзеныя так званы "суцяшальны" фінал - матч за 3-е месца, і напрыканцы - фінальная сустрэча. Прапануем вашай увазе вынікі, з якімі скончыліся сустрэчы:
- "Тэрмінатар" — "Савіа" — 3:2
- «Новае жыццё» — Чырвоны касцёл — 5:1
- "Савіа" — Чырвоны касцёл — 6:1
- "Тэрмінатар" — «Новае жыццё» — 1:0
- "Савіа" — «Новае жыццё» — 6:0
- "Тэрмінатар" — Чырвоны касцёл — 7:2
- матч за 3-е месца: «Новае жыццё» — Чырвоны касцёл — 9:1
- ФІНАЛ - "Тэрмінатар" — "Савіа" — 2:1
Кожная каманда, якая прыняла ўдзел у спаборніцтвах агрымала ганаровую грамату з рук пробашча парафіі св. Яна Хрысціцеля кс. Ігара Лашука а таксама ксяндза-інспектара Усходняй Акругі Джузеппе Пеліцарі, які ў гэты час прабываў у нашай парафіі.
У выніку ІІІ месца заняла каманда царквы «Новае жыццё», ІІ — ФК "Савіа" з парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Пераможцамі І турніру па міні-футболе «Кубак Дона Боска» і ўладальнікамі кубка стала каманда "Тэрмінатар" з парафіі Найсвяцейшай Тройцы.
У асобных намінацыях на спаборніцтвах былі адзначаныя:
- «Лепшы брамнік» — Вадзім Сакаў,
- «Лепшы бамбардзір» — Сяргей Магакелаў,
- «Лепшым гульцом» па выніках турніру стаў Віталь Батвінік.
Шчыра дзякуем арганізатарам спаборніцтваў а таксама ўсім камандам-удзельніцам! І зразумела, ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ - каманду "Тэрмінатар" з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка)!
{webgallery}{/webgallery}Пасля ўручэння ўзнагародаў, кожны удзельнік турніру быў запрошаны на салодкі пачастунак у Цэнтры Моладзі імя св. Яна Боска.
Спадзяемся, што гэты турнір быў першым крокам ў развіцці такіх мерапрыемстваў, пачаткам сапраўды вялікіх спаборніцтваў, якія мы плануем арганізаваць ужо восенню гэтага года. Таму чакайце працягу і да хуткай сустрэчы! І зразумела, балейце за нашых хлапцоў з ФК "Савіа"!
Прапануем вашай увазе: Фотаздымкі з турніру.
Глядзіце таксама: Відэа-сюжэт "Ангел-ТВ" пра спаборніцтвы "Кубак Дона Боска" >>>










