Вялікі Чацьвер
- Катэгорыя: Навіны
9 КРАСАВІКА - ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР

ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА 19.00.
Запрашаем прыняць чынны ўдзел у Набажэнстве.
Вербная Нядзеля
- Катэгорыя: Навіны
Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).
Апостальская справа дапамогі душам чыстцовым
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю 29 сакавіка у нашай парафіі была сястра Кінга з Польшчы, якая распаявла пра Апостальскую справу дапамогі душа чыстцовым.
Таварыства існуе больш за 120 год і іх навука сканцэнтраваная на тым, что Чысьцец заўсёды існаваў і існуе.
З днём Нараджэння, кс. Ігар!
- Катэгорыя: Навіны
Сайт Serebranka.sdb.by шчыра віншуе свайго кіраўніка - ксяндза Ігара Лашука SDB са святам Дня Нараджэння!
Няма слоў, якія змаглі бы выказаць удзячнасць, за тую велізарную працу якую ён правёў і зараз вядзе пры нашай парафіі! Далучаемся да ўсіх віншаванняў і малітваў, скадзеных у адрас нашага пастыра. Жадаем яму моцнага здароўя, трывалай веры і нястомнай адданасці Богу і Касцёлу.
З найлепшымі пажаданнямі, афіцыйны сайт парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Прапануем таксама вашай увазе: фотаздымкі з віншавання ў Дзень Нараджэння
Суперлато
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
У рамках парафіяльных рэкалекцый у нядзелю 15 сакавіка ў моладзевым цэнтры айцец Сяргей Трысцень прамовіў навуку для бацькоў. У гэты час дзеці свой час не гублялі і выкарыстоўвалі свабоду наколькі мелі сілы. Сапраўды дзецям проста хацелася пабегаць, паскакаць, пакідаць мяч ці проста бавіцца разам у араторыі. Для тых, хто выбірае інтэлектуальны адпачынак, было агранізавана Суперлато. Дзецям ідэя з лато вельмі спадабалася. А чаму б не выйграць мільён? Ну… мільёна не было, а вось цукеркі былі смачныя. Ды і час праляцеў хутка і з радасцю!










