Пакліканне да святарскага або манаскага жыцця — вялікая Божая таямніца. Інтэрв’ю з кс. Ігарам Лашуком SDB
- Катэгорыя: Навіны
Чым з’яўляецца пакліканне да святарскага або манаскага жыцця? Ці можна растлумачыць гэтую таямніцу і як не занядбаць яе? Хто такі святар? У чым крыніца душпастырскай любові святара? Пра гэта і іншае у інтэрв’ю для Catholic.by апавядае кс. Ігар Лашук SDB.
Крыжовая дарога – гэта дарога куды?
- Катэгорыя: Навіны
Дарога цярпення, роздуму, пакуты; дарога, якая патрабуе пэўнага часу, якога так нам не хапае… Дарога вельмi жудасная, страшная, бо мы разам з Хрыстом абыходзiм Яго боль i муку…
8 сакавіка ў Цэнтры моладзі
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
Нягледзячы на тое, што гэтае свецкае свята прыпадае на Вялікі пост, проста не па-хрысціянску было б абмінуць сваёй увагай свята выдатнай паловы чалавецтва! Таму моладзь з нашай парафіі (асабліва, зразумела, хлопцы) пры дапамозе нашых ксяндзоў, падрыхтавалі невялічкую праграму віншаванняў для дзяўчын.
Прагляд фільма для дзяцей
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
“Песні Жальбы”
- Катэгорыя: Навіны
Шчыра заахвочваем прыняць удзел у малітве “Песні Жальбы”, асаблівым вялікапосным набажэнстве, якія звычайна спяваюцца на каленях пры выстаўленым Найсвяцешым Сакраманце. У нашай парафіі "Песні Жальбы" спяваюцца кожную нядзелю:
- пасля святой Імшы на 8.30 па польску,
- пасля святой Імшы на 10.00 па-беларуску,
- і перад св. Імшой для моладзі а 13 гадзіне,
можам гэтую малітву, як дадатковую малітву практыкаваць кожны дзень дома.










