
Нягледзячы на тое, што гэтае свецкае свята прыпадае на Вялікі пост, проста не па-хрысціянску было б абмінуць сваёй увагай свята выдатнай паловы чалавецтва! Таму моладзь з нашай парафіі (асабліва, зразумела, хлопцы) пры дапамозе нашых ксяндзоў, падрыхтавалі невялічкую праграму віншаванняў для дзяўчын.
Спачатку ўсе павіншавалі самых галоўных жанчын нашай парафіі - нашых сясцёр, і падаравалі ім загадзя падрыхтаваныя прыгожыя кветкі. Усе размясціліся за салодкім сталом. Хлопцы ва ўсім дапамагалі дзяўчынкам. А потым нашым дзяўчынам было прапанавана апрануцца ў "мужчынскую скуру" - прыняць удзел ў некалькіх вясёлых гульнях, падобных да традыцыйных мужчынскіх забаваў - "рыбалка" і "арм-рэслінг". Гэта было сапраўды незвычайна і весела!
Незадаволеных не засталося!
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.