Дзень духоўных сустрэч у Мінску
- Катэгорыя: Навіны
Урачыстасць святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла
- Катэгорыя: Навіны
Урачыстасць у гонар святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла традыцыйна асаблівым чынам адзначаецца у нашай парафіі. А менавіта таму, што святая сястра была заснавальніцай кангрэгацыі "Дачок Марыі Успамогі хрысціянаў" сясцёр-салезіянак, якія аддана працуюць на карысць Божую таксама і ў нашай парафіі.
Экумэнічная сустрэча моладзі ў Вільні з удзелам беларусаў
- Катэгорыя: Навіны
Наступілі доўгачаканыя вялікія выхадныя, звязаныя са святам 1-га мая. Але каталіцкая моладзь Беларусі (у тым ліку і з нашай парафіі) час дарма не губляла.
Менавіта, падчас гэтых дзён, цудоўны горад Вільня сустракаў пілігрымаў з розных краін свету на малітоўным спатканні Тэзэ.
Падрабязней: Экумэнічная сустрэча моладзі ў Вільні з удзелам беларусаў
Канцэрт "Небасхіла" ў Глыбокім (адноўлена)
- Катэгорыя: "Небасхіл"
26 красавіка наш гурт “Небасхіл” даў канцэрт у горадзе Глыбокім па запрашэнні пробашча парафіі кс. Мечыслава. Але наш канцэрт быў зусім не ў касцёле – ён быў арганізаваны ў Гарадскім доме культуры на галоўнай плошчы горада. І, дзякуй Богу, зала была амаль што поўная, нам здалося, што акрамя веруючых каталікоў досыць было і людзей крыху далейшых ад рэлігіі.Інспектарыяльная Рада Усходняй Акругі
- Катэгорыя: Навіны
Генеральны настаяцель таварыства Францыска Сальскага (салезіянаў) дон Паскуаль Чавес Вільянуева прыбыў ва Ўсходнюю акругу 20 красавіка вечарам. 21 красавіка адбылася Інспектарыяльная Рада акругі, на якой прысутнічаў таксама Генеральны настаяцель. На Радзе была прагледжаная гісторыя Ўсходняй акругі, сучасныя клопаты, планы на будучыню. 









