Урачыстасць у гонар святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла традыцыйна асаблівым чынам адзначаецца у нашай парафіі. А менавіта таму, што святая сястра была заснавальніцай кангрэгацыі "Дачок Марыі Успамогі хрысціянаў" сясцёр-салезіянак, якія аддана працуюць на карысць Божую таксама і ў нашай парафіі.
Святая Імша сабрала даволі вялікую колькасць людзей як сталага ўзросту, так і моладзі. Цэлебраваў яе кс. Віктар Гайдукевіч. падчас Імшы быў паказаны кароткі фільм пра жыццё і дзейнасць св. Марыі Дамнікі. Напрыканцы св. Ішмы моладзь прамовіла словы падзякі для с. Люцыі, с. Валянціны, с. Віялетты і с. Веранікі. Далучаемся да віншаванняў і дзякуем ад усіх сэрцаў за шчыры прыклад Божай Любові, адданасць у выхаванні, клопаты на карысць парафіі!
Пасля Імшы адбылося Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта з Маёвым Набажэнствам да Маці Божай, а таксама вернікі мелі гонар пакланіцца рэліквіям святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла.
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з Урачыстасці.










