Шчыра заахвочваем прыняць удзел у малітве “Песні Жальбы”, асаблівым вялікапосным набажэнстве, якія звычайна спяваюцца на каленях пры выстаўленым Найсвяцешым Сакраманце. У нашай парафіі "Песні Жальбы" спяваюцца кожную нядзелю:
- пасля святой Імшы на 8.30 па польску,
- пасля святой Імшы на 10.00 па-беларуску,
- і перад св. Імшой для моладзі а 13 гадзіне,
можам гэтую малітву, як дадатковую малітву практыкаваць кожны дзень дома.
Песні жальбы ўзніклі ў Польшчы на пачатку XVIII ст. Першы раз іх праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе гэтае набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне Мукаў Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае сваёю мэтаю служыць нашаму навяртанню.
Поўны тэкст тэкст "Песен Жальбы" змешчаны на сайце katecheta.narod.ru










