У рамках парафіяльных рэкалекцый у нядзелю 15 сакавіка ў моладзевым цэнтры айцец Сяргей Трысцень прамовіў навуку для бацькоў. У гэты час дзеці свой час не гублялі і выкарыстоўвалі свабоду наколькі мелі сілы. Сапраўды дзецям проста хацелася пабегаць, паскакаць, пакідаць мяч ці проста бавіцца разам у араторыі. Для тых, хто выбірае інтэлектуальны адпачынак, было агранізавана Суперлато. Дзецям ідэя з лато вельмі спадабалася. А чаму б не выйграць мільён? Ну… мільёна не было, а вось цукеркі былі смачныя. Ды і час праляцеў хутка і з радасцю!
Дзіцячы Араторый
Суперлато
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый










