24 мая ў нашай парафіі св. Яна Хрысціцеля, што на Серабранцы, было адразу два прыгожых свята.
Першае – Маці Божай Успамогі хрысціянаў, а другое – Першая Камунія нашых дзяцей і моладзі. Хваляванняў было вельмі шмат. Галоўнае, каб дзеці перажылі гэтае свята як вельмі асаблівае ў сваім жыцці, каб разам з бацькамі ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі.
“Вот этот день” – загучаў радасны спеў дзяцей, якія ўрачыста рушылі ў працэсіі навокал касцёла разам з Ксяндзом–пробашчам, міністрантамі, катэхэтамі, бацькамі і хроснымі.
Прыгатаваныя сэрцы…. урачыста прыгатаваны касцел…
Усё гэтае толькі больш дапамагала адчуць і перажыць свята. Падчас святой Імшы Ксёндз–пробашч Ігар Лашук заахвочваў бацькоў дзяцей і саміх дзяцей да супрацоўніцтва з ласкай Божай, каб гэтае свята не закончылася толькі сёння, але працягвалася ўсё жыццё. Каб як мага часцей прыступалі да Святой Камуніі і прымалі актыўны ўдзел у занятках рэлігіі. Таксама звярнуў увагу на тое, каб маліліся да Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Выпрашвалі шмат ласкаў для сваіх сем’яў, для будаўніцтва нашага новабудуючагася касцёла, а Марыя Успамога Хрысціянаў апекавалася кожным.
Падчас ахвяравання дароў, дзеці неслі кошык з хлебам, які склалі перад алтаром. А пасля Эўхарыстычнай Ахвяры Ксендз–пробашч раздаў яго кожнаму дзіцяці, каб падзяліць яго у сваёй сям’і, як знак, праз які мы выражаем нашу шчырую волю несці радасць ад спаткання з Хрыстом да кожнага чалавека.
Пасля святой Імшы былі зробленыя фотаздымкі на памяць.
Падзяка Богу за Яго вялікую міласэрнасць!
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці.










