Цэнтар Моладзі імя св. Яна Боска
Адкрыццё Цэнтра Моладзі 2009
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
У суботу 26 верасня адбылося адкрыццё моладзевага центра імя Святога Яна Боска на новы працоўны 2009-2010 год.
Пачалося ўсё з Імшы ў капліцы а 18 гадзіне. Пад кіраўніцтвам ксяндза Аляксандра моладзь узносіла свае просьбы да Бога і прасіла аб апецы над дзейнасцю цэнтра і дзіцячага араторыя.
А потым па добрай традыцыі усіх запрасілі ў цэнтар на цудоўны вечар, зарганізаваны з нагоды доўгачаканага свята. Дзякуючы нашай шаноўнай моладзі, час праляцеў хутка: незлічоныя конкурсы, танцы, забаўкі! Трэба зазначыць, што дапамагалі ўсе: хто - усмешкай, хто – словам, а хто - і справай!
Так, напрыклад, пасля доўгага перапынку, мы зноўку пабачылі працяг “мыльнай” трагікамедыі “Вясковая - Гарадская”. Вельмі цікавымі былі конкурсы і гульні. Дзякуй нашым хлопчыкам, што з адказнасцю і сардэчным водклікам адгукнуліся на прапанову на ўдзел ў конкурсе “Топ - мадэль”. ТАКІМІ мы іх яшчэ ніколі не бачылі!!!
Пасля, было трошкі часу падсілкавацца для тых, хто не шкадаваў сілаў і патанцаваць.
А на канец, па добрай традыцыі, кс. Аляксандр меў магчымасць яшчэ раз нагадаць пра час дзейнасці цэнтра і бліжэйшыя планы, а таксама распавесці цікавую гісторыю.
Час ляціць хутка, вечар сконцыўся, але будзе наступны! Усім сардэчнае дзякуй за ўдзел і дапамогу, і … чакаем на наступны раз!

Шамко Таццяна
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства >>>