Праграмма адкрыцця выглядала наступным чынам. Дзеці спрабавалі напісаць кнігу “Хронікі араторыя”. Калі казаць дакладна, то яна была напісана, але Шапакляк нарабіла шкоды, таму сумесна дзеці выконвалі яе патрабаванні, а яна вяртала старонкі з хронікі.
Такім чынам, дзеці і таксама іх бацькі ў форме гульняў і цікавых заданняў даведаліся пра праграму дзейнасці араторыя на першае паўгоддзе гэтага года.
Свята сапраўды атрымалася вясёлым і не такім, як заўсёды. Бацькі, якія выконвалі ролі (хто Восені, хто Шапакляк, хто Качкі), стараліся ад ўсіх сіл і дзеці ацанілі гэта праз свой актыўны ўдзел у святкаванні. Усяго прыйшло каля 50 дзяцей. Дзякуем усім за дапамогу! Нашае супольнае свята-дэбют было паспяховым!
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства>>>










