Салезіянская супольнасць Беларусі прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
- Катэгорыя: Навіны
Салезіянская супольнасць Беларусі сабралася ў рэкалекцыйным доме айцоў вербістаў у Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Пяцідзённыя велікапосныя духоўныя практыкаванні, якія завершацца 26 лютага 2010 г., для святароў з Кангрэгацыі св. Францішка Сальскага праводзіць кс. Пётр Пшэсмыцкі SDB, дырэктар Салезіянскай школы ў Лодзі (Польшча).Падрабязней: Салезіянская супольнасць Беларусі прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
Дзень духоўных сустрэч у Мінску
- Катэгорыя: Навіны
25 лютага 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся дзень духоўных сустрэч святароў, законнікаў і законніц, якія працуюць у парафіях Мінскай вобласці. Сустрэчу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Відэа-сюжэт "Ангел-ТВ" пра спаборніцтвы па міні-футболе "Кубак Дона Боска"
- Катэгорыя: Навіны
17 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Вялікі пост
- Катэгорыя: Навіны
17 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачынаецца 40-дзённы Вялікі пост. У першы дзень посту вернікі ўстрымліваюцца ад ужывання мясных страваў, а асобы ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, якія не маюць цяжкіх хваробаў, заахвочваюцца да сціслага посту. У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.Падрабязней: 17 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Вялікі пост
Кансэкраваныя асобы аднавілі абяцанні, складзеныя Богу
- Катэгорыя: Навіны
4 лютага 2010 г. у мінскай капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылася сустрэча кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Літургію канцэлебравалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка і прысутныя законнікі.
Падрабязней: Кансэкраваныя асобы аднавілі абяцанні, складзеныя Богу










