Кожны любіць атрымліваць падарункі, запрашаць гасцей і святкаваць разам з сябрамі і знаёмымі дзень свайго нараджэння. Усе дзеці, якія адзначаюць дзень свайго нараджэння летам альбо ў верасні, мелі такую магчымасць, а ўсе астатнія былі гасцямі на гэтым свяце.
Два клоуна, шмат радасці, акіян конкурсаў і смешных сюрпрызаў – усё гэта было замаскіравана, бо дзеці выконвалі ўсё так, быццам сапраўды збіраюцца на свята. Спачатку, яны прыбіраліся: дзяўчынкі рабілі хлопчыкам прычоскі, а хлопцы надзявалі дзяўчатам рожныя ўпрыгожванні. Потым рабілі адзін аднаму фотоздымак. І збіраліся ў дарогу на свята.
Але, як заўсёды, хтосьці кудысьці таксама ішоў гэтай жа дарогай. На жаль, гэта быў Бармалей са сваімі піратамі. І для таго каб яны дазволілі ісці дзецям далей, неабходна было перайграць Бармалея. Дзеці перацягвалі канат і хадзілі на паляванні і даказалі, што яны самыя лоўкія і смелыя. А Бармалей са сваімі піратамі папрасілі прабачэння і таксама пайшлі з дзяцьмі на свята.
Вось дзеці і апынулі на свяце ў Кітайскім рэстаране: елі без відэльцаў, але ўсё роўна было вельмі смачна. А самым самчным быў “каравай”: вось такой вышыні, вось такой шырыны, вось такі пузаценькі … Пасля якога ўсе імяніннікі атрымалі падарункі і пайшлі ўсе разам святкаваць за салодкім сталом.
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства>>>










