Містэрыя Мукі Пана Езуса
- Катэгорыя: Навіны
Тэтральная трупа ў складзе амаль 30 чалавек, прыклала безліч намаганняў, каб ажыцявіць гэту пастаноўку, паказаць апошні дзень зямнога жыцця Езуса Хрыста.
Дзеянні спектакля мелі месца два тысячагоддзі таму. Галоўнейшая падзея ў жыцці Чалавецтва - гісторыя нашага Збаўлення. Збаўлення праз смерць на крыжы...
Скурпулёзная праца па падбору акцёраў, фарміравання сцэнара распачалася яшчэ восенню мінулага года. Праз увесь гэты час праводзіліся шматлікія рэпетыцыі, падрыхтоўкі - і ўсе дзеля адной мэты, дзеля аднаго вечара.
На сцэне было паказана шмат: прадажнасць Юды, баязлівасць суддзі Пілата, бязлітаснасць Натоўпа начале з Фарысеямі, адрачэнне Пятра, перасцярогі Анёла і спакусы шатана... А таксама - мужнасць, ахварнасць і Любоў Хрыста.
21 сакавіка Цэнтар Моладзі наведала шмат людзей, і ніводны з іх не пашкадаваў аб патрачаным часе. Больш за гадзіну працягваўся спектакль, які складаўся з 4-х актаў, і ўспрымаўся на адным подыху. Усе былі сапраўды ўражаныя тым што убачылі і пачулі.
Гэту гісторыю немагчыма перадаць цэласна і ў поўні, бо толькі Хрыстос быў здольны на такую любоў праз самаахвяру. Але ўсе прысутныя 21 сакавіка ў Цэнтры Моладзі імя Св. Яна Боско атрымалі Божае пасланне, успамін пра Муку Пана Езуса.
Прапануем таксама вашай увазе:










