Новыя тэхналогіі, новыя адносіны.
- Катэгорыя: Навіны
Супадзенне дзвюх падзей - Свята Марыі Успамогі Хрысціянаў і 43-га Сусветнага Дня Сродкаў Масавай Камунікацыі, тэма якога "Новыя тэхналогіі, новыя адносіны садзейнічаюць развіццю культуры павагі, дыялогу і сяброўства" асабліва важна для салезіянаў. Гэта тэма звяртае ўвагу да таго, як "Сучасныя тэхналогіі спрыяюць фундаментальным зменам не толькі ў сродках сувязі, але і ў чалавечых адносінах".У сваім пасланні Бенедыкт ХVI звяртаецца да моладзі, запрашаючы маладых людзей "адкрыцца" на ўжыванне новых тэхналогій, каб абвяшчаць надзею на Бога,які стаў Чалавекам.
У пасланні Папы мы бачым тыповы для салезіян падыход - давер да моладзі і заклік да евангелізацыі "новага тэхнаглагічнага кантынента". Святы Айцец Бенедыкт піша: "Я ўсведамляю існаванне так званага “лічбавага пакалення” і я жадаў бы падзяліцца з ім думкамі пра велізарны патэнцыял новых тэхналогій для паляпшэння паразумення паміж народамі і ўмацаванні салідарнасці. Новыя тэхналогіі і новыя адносіны павінны натхняць нас на тое, каб творча і адказна падысці да праблемы адукацыі і евангелізацыі на новай віртуальнай "спартовай пляцоўцы". Папа адзначае: "Менавіта вам, моладзі, трэба ўзяць на сябе адказнасць за евангелізацыю "лічбавага кантынента".

Тое што свята Марыі супаў з Днём Сродкаў Масавай Камунікацыі мае адмысловую важнасць. Марыя ведала,як успрыняць Слова і даць яго свету. Папа заклікае моладзь несці евангелле сваім аднагодкам. "Вы ведаеце іх страхі,надзеі і расчараванні. Для іх Добрая Вестка пра Бога, які стаў чалавекам, пакутаваў, памёр і паўстаў з мёртвых, каб выратаваць людзей, будзе найвялікшым Дарам”.
Салезіяне прысвячаюць гэты Дзень Камунікацыі, які запрашае даручыць "тэхналагічны кантынент" Марыі Успамозе Хрысціянаў, якая стаяла ў вытокаў іх супольнасці і з якой злучана ўся гісторыя Кангрэгацыі Дона Боска.
Дараднік па сувязях з грамадскасцю брат Філібэрта Ганзалес SDB
Артыкул сайта Infoans.org перакладзен з ангельскай мовы адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэвай