2 красавіка 2010 года па ўсім свеце не была адпраўлена ніводная св. Імша. Гэта дзень Смеці Пана - Вялікая Пятніца. Літургія Вялікай Пятніцы адбылася ў нашай парафіі а 19 гадзіне. Духоўны сэнс гэтага дня – укрыжаванне і смерць Збаўцы. Найсвяцейшы Сакрамэнт у гэты дзень змешчаны ў Цямніцы Хрыстовай, а не ў Табернакулюме. Вялікая Пятніца з’яўляецца апошнім прыступкам перад урачыстасцю Уваскрасення Пана.
Літургія Вялікай Пятніцы складаецца з 4 частак: літургія слова, адарацыя Крыжа, Святая Камунія і працэсія, калі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца з Цямніцы ў гроб на знак смерці і пахавання Хрыста.
Падчас літургіі слова да вернікай прамовіў кс. Віктар Гайдукевіч, які узначальваў набажэнства. У сваёй гаміліі ён звярнуў увагу на Таямніцу смерті Хрыста, падкрэсліў глыбокі сэнс адкуплення правінаў свету праз смерць на дрэве крыжа. Прапануем вашай увазе аўдыа-варыянт гаміліі, які можна праслухаць, альбо спампаваць (2мб) на нашым сайце:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-04-02_hamilia_vial_piatn_gajdukevich.mp3{/audio}
Акрамя таго падчас набажэнства Вялікай Пятніцы адбылася Адарацыя Крыжа, калі кожны мог пакланіцца крыжу, на якім Езус Хрыстус адкупіў нас з нашых грахоў.
Пасля Набажэнства Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены з цямніцы да Гробу Пана Езуса.
Трэба зазначыць, што ў літургіі удзельнічала шмат вернікаў нашай парафіі, многія з якіх засталіся потым і на Песні Жальбы.










