Пасхальная Вігілія ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
Урачыстасць Вялікай Суботы пачалася ў нашым касцёле ў 20.30. з асвячэння Пасхальнага агню. Падчас урачыстай працэсіі, калі новы Пасхал быў унесяны ў святыню, вернікі запальвалі ад яго свечкі, перадаючы, такім чынам, адзін адному Святло Хрыста.
Затым адбылася літургія слова, калі былі прачытаны ўрыўкі з Кніг Быцця і Зыходу, каб прыпомніць, што свята Пасхі – гэта свята пераходу ад смерці да жыцця і ад граху да святасці.
Прапануем вашай увазе аўдыа-варыянт гаміліі, які можна праслухаць, альбо спампаваць (4мб) на нашым сайце:
{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-04-03_hamilia_Pach_vihil_Laszuk.mp3{/audio}
Напрыканцы ксёндз-пробашч павіншаваў усіх прысутных словамі ”Хрыстос Уваскрос!”
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці >>>
{pgslideshow id=189|width=100|height=100|delay=3000|image=M}










