Адзіны сэнс жыцця складаецца ў тым, каб дапамагаць усталёўваць Валадарства Божае на зямлі.(Леў Талсты). Евангелле ад Марка, старэйшае з усіх, апісвае пачатак пропаведзі Езуса сцісла, але вельмі ёміста - "Прыйшоў час і наблізілася Валадарства Божае: пакайцеся і верце ў Евангелле". Увесь сэнс пропаведзі Езуса складзены ў гэтых 4-х фразах.
"Наблізілася Валадарства Божае". Гэтае сцвярджэнне - асноўны элемент паняццяў "выкананне /паўната часу". Гаворка ідзе не пра стварэнне новай сацыяльна-палітычнай сістэмы, чагосьці накшталт валадарства ў духу Теацэнтрызма ў процівагу царству чалавека. Гэта будзе Валадарства Бога, Яго абранага народа і ўсяго роду чалавечага. Гэта будзе " Валадарства справядлівасці, любові і супакою", непарыўна злучанае з асобай Езуса Хрыста. Як пісаў Арыген: "Езус сам па сабе ёсць Валадарства Божае: прыняцце і прызнанне Валадарства азначае і прыняцце Езуса.”
У трэцяй фразе, якая складаецца з аднаго слова "Пакайцеся!", усё гэта становіцца яшчэ ясней. Пакаянне ці "навяртанне" па закліку Хрыста мае сваё ўласнае значэнне і ставіцца хутчэй да змены свайго мыслення і меркаванняў, да змены свайго сэрца. А не да літаральнага выканання Закона.
"Верце ў Евангелле " - азначае - пераўтварыце сябе, змяніце сябе. Езус заклікае нас адкрыцца на Любоў Бога якая праяўляецца па новаму. Выяўляецца абсалютна вызначана і безумоўна. Евангелле і не хавае таго факту, што пропаведзь Езуса нясе ў сабе "знак супярэчнасці". Сумна, але варта прызнаць, што Яго заклік далёка не для ўсіх - Добрая Вестка. хутчэй наадварот, для шматлікіх - гэта Вестка апынулася непрымальнай. І вось вынік - Укрыжаванне.
І сувязі з гэтым успомнім сцэну ў Сінагозе ў Назарэце (Лк 4.18). " Год Божай Міласэрнасці" - збаўленне для ўсіх, якое абвяшчае Езус,цешыць далёка не ўсіх. Яны задаволены сабой і самадастатковыя, Божая Миласерднасць ім не патрэбная. "Я прыйшоў заклікаць не годных, а грэшнікаў". Менавіта таму, што яны адчувалі сябе далёкімі ад Бога, мытары і грэшнікі імкнуліся слухаць словы Езуса і быць з Ім "таму што яны былі далёкімі ад Бога”. У той час як тыя, якія строга выконвалі прадпісанні Закона, адчувалі сябе ў бяспецы і не прызнавалі, што Любоў Божая - заўсёды літасць, заўсёды Дар. Гэтыя асноватворныя аспекты пропаведзі Езуса пра Валадарства Божае можна прасачыць і ў прыпавесцях. Можна прасачыць гэта негатыўнае стаўленне да вучэння Езуса, характэрнае для народа Ізраэля, на працягу ўсёй гісторыі Хрысціянства.
Вось і мы з радасцю ўсведамляем, што жывём у эпоху, калі прыйшла поўнасць часу і што Валадарства Божае - сярод нас. Але вось калі гаворка ідзе пра тое, што трэба цалкам змяніць свой менталітэт і лад жыцця, каб прыняць гэта Валадарства - тут пачынаюцца праблемы.
Мы б жадалі, каб усё нам падалі "на сподачку". Бо так цяжка зразумець, што Бог жадае, каб у гэтым учынку мы выявілі б вольную волю і супрацоўніцтва з Богам. З іншага боку, не варта лічыць "навяртанне" чымсьці накшталт "пакуты" і пакарання.
Для Дона Боско праўдзівае навяртанне неаддзельна ад радасці, а інакш і быць не можа, бо мы прымаем Езуса і Добрую Вестку пра тое, што Бог - наш Айцец і любіць нас. І мы не можам жыць як Яго сыны і дочкі, калі мы не можам жыць як браты і сёстры паміж сабой. Хто не жадае пакаяцца, асуджаны жыць у цямрэчы, адзіноце і нудзе. Успомнім радасць Добрага Пастыра, калі ён знаходзіць заблудную авечку ці жанчыну, якая цешыцца, знойдучы страчаныя грошы, ці бацькі, чый сын "памёр і ажыў, прапаў і знайшоўся".
Артыкул сайта Sdb.org перакладзен з ангельскай мовы адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэвай










