На світанні 4 красакавіка 2010 г. у капліцы Св. Яна Хрысціцеля адбылася рэзурэкцыйная святая Імша, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB. Перад святочнай Літургіяй пад урачыстыя пералівы званоў навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус уваскрос.
Падчас Літургіі слова, кс. Аляксандар зачытаў тэкст Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2010 года.
На заканчэнне ўрачыстай святой Імшы ксёндз асвяціў велікодныя стравы і павіншаваў вернікаў з вялікім святам Хрыстовага Уваскрасення.
Пасля Імшы вернікі разышліся па дамах, каб усёй сям’ёй сабрацца за святочным сталом і падзяліцца з роднымі і блізкімі не толькі велікодным яйкам, але найперш радасцю ўваскрасення Хрыста.










