14-ая Звычайная Нядзеля – 7 ліпеня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
14-ая Звычайная Нядзеля – 7 ліпеня 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Аўторак – успамін Св. Св. Аўгустына Джао Жонга, прэзбітэра і яго паплечнікаў, мучанікаў.
- Чацьвер – Свята Св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
- Субота – успамін Св. Генрыха.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Да аднаго з парафіяльных колаў жывога Ружанца патрэбна адна асоба, якая у духу сваёй ахвярнасці, прагне маліцца кожны дзень адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Просім жадаючых звярнуцца да святароў нашай парафіі.
- Выказваем усім нашым вернікам вялікую падзяку за дапамогу на гэтым тыдні ў парадкаванні нашай капліцы пасля пажару, а таксама за выкананыя працы пры будове нашай новай Святыні. У панядзелак, 8 ліпеня, а 19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх нашых дабрачынцаў будзе справавацца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
- Таксама выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
23 чэрвеня 2019 г. – Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Аб'явы
23 чэрвеня 2019 г. – Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля
Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем і святкуем:
- Чацвер - св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла
- Пятніца — Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- Субота — Урачыстасць святых Пятра и Паўла, апосталаў. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраем на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння ва Урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, за ўдзел у Эўхарыстычным набажэнстве і прыняцце Св. Камуніі, а таксама памаліўшыся ў інтэнцыі Святога Айца, можна атрымаць поўны адпуст.
- У нашым парафіяльным кіоску можна запісацца на аўтобусную пілігрымку ў Будслаў. Першы аўтобус ад’едзе 5 ліпеня а00 гадзіне. Другі аўтобус ад’едзе 6 ліпеня а гадзіне 7.30 раніцы.
- Заахвочваем вернікаў набываць у парафіяльным кіоску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі на тэматыку набажэнстваў да Найсв. Сэрца Езуса.
- Патрабуем да Жывога Ружанца две асобы, якія б разам з іншымі вернікамі гатовыя кожны дзень маліцца адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Жадаючых просім звяртацца ў закрыстыю.
- З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак. З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!
НЯДЗЕЛЯ – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – 16.06.2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
НЯДЗЕЛЯ – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы – 16.06.2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэты тыдні ўспамінаем
і святкуем:
- Ср. – Успамін св. Рамуальда, абата
- Чц. – Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстаю
- Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
Прыпамінаем! Хто ў гэты дзень не працуе на дзяржаўнай працы,
у абавязку мае ўстрымлівацца ад усялякага роду працаў.
- Пт. – Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
- Сб. – Успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа.
- Ндз. – Усёй нашай парафіяй святкуем Урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, апекуна нашай парафіі. Галоўная адпустовая
Св. Эўхарыстыя ў нашай парафіі будзе цэлебравацца новавысвенчаным святаром Артурам Ляшнеўскім а 12.00 гадзіне.
У гэты момант кс. Артур Ляшнеўскі адправіць у нашай парафіі сваю першую Св. Эўхарыстыю і ўдзеліць святарскае прыміцыйнае благаслаўленне. Запрашаем на гэтую прыгожую ўрачыстасць уіх вернікаў і гасцей нашай парафіі. У гэты дзень за набожны ўдзел у адпустовай Эўхарыстыі можна атрымаць поўны адпуст.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- У нядзелю 23 чэрвеня распарадак св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 00 – Св. Імша адпустовая; 19.00.
- Заахвочваем таксама ўсіх нашых шаноўных жанчын і дзяўчат, на нядзелю 23 чэрвеня, спячы штосьці салодкае, каб пры салодкім пачастунку працягваць дальнейшае святкаванне апекуна нашай парафіі. Салодкае можна ўжо прыносіць у суботу.
Божа адудзяч усім!
- З 10 па 19 ліпеня пры нашым араторыі адбудуцца для дзяцей вакацыі з Богам. Заахвочваем бацькоў запісваць дзетак, каб
у духоўным настрою, яны змаглі перажыць свой летні адпачынак.
З запісам просім калі ласка звяртацца да сястры Дар’і. Таксама дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. - Заахвочваем моладзь запісвацца на моладзевую евангелізацыйную пілігрымку ў Будслаў. Дакладная Інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі сёння, у ІІІ-яю нядзелю месяца, на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч!
6-ая Велікодная Нядзеля – 26 мая 2019 года
- Катэгорыя: Актуальна
6-ая Велікодная Нядзеля – 26 мая 2019 года
На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- Пн. – Успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа.
- Чц. – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Распарадак Святых Імшаў
у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. - Пт. – Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень таксама прыпадая гадавіна святарскіх пасвечанняў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
- 1 чэрвеня. Сб. – Успамін Св. Юстына, мучаніка, а таксама І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да кожнага з нас.
- 1 чэрвеня. Сб. – пачатак Чэрвенскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі набажэнствы будуць адбывацца:
- буднія дні а гадзіне 18.30
- у нядзелі а гадзіне 11.30
- 2 чэрвеня. Ндз. – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы а 9.00 гадзіне. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі а 19.00 гадзіне. Запрашаем і заахвочваем усіх нашых вернікаў, асабліва моладзь, дзяцей, групы і колы парафіяльныя, прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 8 чэрвеня адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Артура Ляшнеўскага SDB. Святарскае пасвячэнне ўдзеліць Яго Эксцыленцыя бп. Аляксандр Яшэўскі SDB. Літургія прэзбітэрскага пасвячэння адбудзецца а 11-й гадзіне ў касцёле св. Яна Боско ў Мінску па адрасе: вул. Пляханава, 28-1. Запрашаем и памятаем аб дыякану Артуру Ляшнеўскім у сваіх малітвах. Просім таксама нашых шаноўных жанчын на гэтую Урачыстасць спячы шмат бліноў і салодкага печыва. Печыва і бліны можна прыносіць да нашых сясцёр.
- Увага! Збліжаецца летні час! Распарадак Св. Імшаў на летні час у нашай парафіі будзе наступны: 00; 10.00; 12.00; 19.00. А 14.00 гадзіне Св. Імшы не будзе да верасня месяца.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.
5-ая Велікодная Нядзеля 19 мая 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
5-ая Велікодная Нядзеля 19 мая 2019 года
На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 20, Панядзелак - успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
- 21, Аўторак - успамін св. Хрыстафора Магалана, прэзбітэра,
і паплечнікаў, мучанікаў. - 22, Серада - успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
- 24, Пятніца – успамін Марыі Успамогі Хрысціянаў.
- 25, Субота - успамін св. Бэды Вялебнага, прэзбітэра і доктара Касцёла, а таксама св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 24 – 26 мая ў горадзе Смаргонь адбудуцца салезіянскія дні моладзі. Памятаем аб моладзі ў сваіх малітвах, просячы аб ласку моцнай для іх веры.
- 2 чэрвеня, у нядзелю, па вуліцах нашага горада адбудзецца урачыстая працэсія Божага Цела. Разпачнецца Св. Эўхарыстыя на Залатой Горцы а 9.00 гадзіне. Таму Св. Імша ў нашай парафіі будзе толькі а 19.00 гадзіне. Заахвочваем усіх нашых вернікаў прыняць свій актыўны ўдзел у працэсіі Божага Цела.
- 8 чэрвеня адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Артура Ляшнеўскага Святарскае пасвячэнне ўдзеліць Яго Эксцыленцыя бп. Аляксандр Яшэўскі SDB. Літургія прэзбітэрскага пасвячэння адбудзецца а 11-й гадзіне ў касцёле св. Яна Боско ў Мінску па адрасе: вул. Пляханава, 28-1. Запрашаем и памятаем аб дыякану Артуру Ляшнеўскім у сваіх малітвах.
- Збліжаецца летні час! Распарадак Св. Імшаў на летні час будзе наступны: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. А 14.00 гадзіне Св. Імшы не будзе да верасня месяца.
- Выказваем усім нашым вернікам падзяку за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы пасля пажару, які адбыўся 16 мая. На данны час Св. Імшы будуць адпраўляцца ў нашым моладзевым цэнтры, да моманту поўнага адрамантававння капліцы.
- Выказваем таксама сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Таксама дзякуем усім, хто прычыніўся дапамагчы ў падрыхтоўцы Свята Марыі Успамогі Хрысціянаў. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










