4-ая Нядзеля Вялікаго Посту – 31 сакавіка 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
4-ая Нядзеля Вялікаго Посту – 31 сакавіка 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 2, Ат. – успамін св. Францішка з Паолы, пустэльніка.
· 4, Чц. – успамін св. Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага так і святарскага жыцця.
· 5, Пт. – успамін св. Вінцэнта Фэрэра, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. У лучнасці з усім Касцёлам перапрашаем Найсвяцейшае Сэрца Езуса за ўласныя грахі і ўсяго свету.
· 6, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў і апеку над намі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
· 5, 6 і 7 красавіка ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх нашых вернікаў запланаваць свой час і прыняць ўдзел у рэкалекцыях.
· Св. Эўхарыстыя для колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў суботу а 12.00 гадзіне.
· Памятаем у сваіх малітвах аб усіх верніках парафіі Св. Міхала Арханёла г. Смаргонь, якія сёння 31 сакавіка на працягу цэлага дня складаюць ахвяры на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай Святыні. Божа адудзяч кожнаму з іх.
· Заахвочваем вернікаў нашай парафіі запісваць вашых хворых і пажылых людзей да Сакрамэнтаў: Споведзі, намашчэння хворых і Святой Камуніі, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!
3-ая Нядзеля Вялікага Посту – 24 сакавіка 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
3-ая Нядзеля Вялікага Посту – 24 сакавіка 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 25, Панядзелак — урачыстасць Звеставання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўлення дзіцятка, якое знаходзіцца яшчэ пад сэрцам сваёй маці, імя якога ведае Сам Бог. На працягу 9 месяцаў кожны дзень молімся індывідуальна адной таямнічкай св. Ружанца і адпаведнай малітвай у інтэнцыі ненароджанага дзіцятка. Заахвочваем да гэтай ахвярнасці ўсіх нашых вернікаў.
· 30, Субота – дзень свайго нарджэння абыходзіць кс. Ігар Лашук, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· Прыпамінаем! Што як пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі выбралі: “Дапамагаем бяздомным дзецям Афрыкі ў іх дахарчаванні”. Пры галоўным алтары, выстаўлена скрыня, у якую, на працягу ўсяго Вялікага Посту, збіраем ахвяраванні на патрэбы бедных дзяцей Афрыкі.
· Прагнем прыпомніць, што рэкалекцыі ў часе Вялікага Посту ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6 і 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.
· 27 сакавіка (серада) у 18.30 у нашай парафіі ў другім кабінеце адбудзецца чарговая юрыдычная лекцыя па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.
Праца кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі разлічана для адмысловай катэгорыі патрабуючых грамадзян (малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сямей, грамадзян, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце
і якія складалі дэ гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!
Пілігрымка на Святую Зямлю
- Катэгорыя: Аб'явы
Душпастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арганізуе чарговую пілігрымку на Святую Зямлю,
якая пройдзе з 14 па 21 красавіка.
Кошт 660$
Святы Пасхальны Трыдуум пілігрымы будуць праводзіць, удзельнічаючы ў літургіі ў тых месцах, дзе падзеі нашага збаўлення адбыліся амаль дзве тысячы гадоў таму. Так, вялікую падзею ўстанаўлення святой Эўхарыстыі яны змогуць перажыць у Вячэрніку, а ў Вялікую пятніцу пройдуць Крыжовым шляхам разам з айцамі францішканцамі па ерузалемскай Via Dolorosa.
Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана літургія будзе цэлебравацца ў базыліцы Гробу Пана.
Пілігрымы наведаюць таксама іншыя месцы, звязаныя з жыццём Езуса Хрыста, сярод якіх Ерузалем, Айн-Карэм, Бэтлеем, Назарэт, Ерыхон, Бэтанію, Галілею, гару Кармэль і Табор, месца Хросту Пана на Ярдане.
Падрабязная праграма пілігрымкі будзе пададзена пазней.
Вылет у Тэль-Авіў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Заяўкі прымаюцца па тэлефонах:
+375 29 651 85 12 — кс. Раман
2-ая Нядзеля Вялікага Посту
- Катэгорыя: Uncategorised
2-ая Нядзеля Вялікага Посту – 17 сакавіка 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 19, Аўт. – Урачыстасць Св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама дзень імянінаў папы Бэнэдыкта XVI. Памятаем аб ім ў сваіх малітвах, а таксама праз заступніцтва Св. Юзафа просім аб усе неабходныя ласкі для ўсіх мужчынаў і хлопцаў. Распарадак св. Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 7.00; 11.00;19.00. Усе, хто не працуе
ў гэты дзень на дзяржаўнай працы, не павінен працаваць.
· Пасля галоўнай вячэрняй св. Імшы, а 19.00 гадзіне, ўсіх мужчын і іх сем’і, а таксама хлопцаў, запрашаем
у Араторый на віншаванне. А шаноўных жанчын і дзяўчат заахвочваем падрыхтаваць для нашых мыжчын салодкія пачастункі.
· Прыпамінаем! Што як пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі выбралі: “Дапамагаем бяздомным дзецям Афрыкі
ў іх дахарчаванні”. Пры галоўным алтары, выстаўлена скрыня, у якую, на працягу ўсяго Вялікага Посту, збіраем ахвяраванні на патрэбы бедных дзяцей Афрыкі.
· Таксама пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
· Прагнем прыпомніць, што рэкалекцыі ў часе Вялікага Посту ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6 і 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх вернікаў запланаваць гэты час у праграме свайго жыцця.
· У наступную нядзелю а 17.00 гадзіне, для дарослых адбудзецца чарговая катэхэза. Запрашаем!
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце
і якія складалі дэ гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!
Распарадак Вялікапостных рэкалекцый на 2019 год у парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)
- Катэгорыя: Аб'явы
Распарадак Вялікапостных рэкалекцый на 2019 год
у парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)
Рэкалекцыяніст: кс. Чэслаў Паўлюкевіч
І дзень – 05.04.2019 г. – Пятніца.
18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
ІІ дзень – 06.04.2019 г. – Субота.
8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.
16.00 – крыжовы шлях для дзетак.
18.00 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
21.00 – рэкалекцыйная навука для моладзі
ІІІ дзень – 07.04.2019 г. - Нядзеля.
8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.
11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
14.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для моладзі.
18.15. – Нешпары
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)










