ІІI-ая Велікодная Нядзеля 5 мая 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
ІІI-ая Велікодная Нядзеля 5 мая 2019 года
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 10 мая. Пт. – І-ы дзень навэнны да Марыі Успамогі Хрысціянаў. Наэннай будзем маліцца на прыканцы св. Імшы.
Запрашаем да малітвы ўсіх закаханых у Нябеснаю Маці. - 11 мая. Суб. – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтныі руху “Маці Божай Патронкі добрай
смерці”. Запрашаем! - 12 мая. Ндз. – у нашай парафіі будзем святкаваць Урачыстасць І-ай Святой Камуніі, якая разпачнецца а 10.00 гадзіне. Да І-ай Св. Камуніі ў гэтым годзе прыступіць 31 дзіця. Памятаем аб іх у сваіх малітвах.
- Таксама 12 мая ўсёй Салезіянскай сям’ёй успамінаем святую Марыю Дамініку Маддзарэлла, заснавальніцу Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, так званых сясцёр салезіянак. У знак ушанавання нашых сясцёр салезіянак, якія ўжо доўгі час нясуць сваю паслугу ў нашай парафіі, запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы, каб у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне прасіць у Бога для іх патрэбныя ласкі.
12 мая Св. Імшы будуць толькі: 8.00; 10.00; 19.00. Таму а 12.00 і 14.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
Распарадак маёвых набажэнстваў:
- у звычайныя дні а гадзіне 18.15.
- у нядзелі а гадзіне 11.30.
Запрашаем усіх вернікай добрай волі набываць у нашым парафіяльным кіёску цаглінкі (кірпічыкі). Ахвяраванні сабраныя з гэтых цаглінак пойдуць на будаўляныя працы агародджы вакол нашай святыні. Усім ахвярадаўцам выказваем сваю шчырую падзяку і памятаем аб Вас у сваіх малітвах.
ІІ-ая Велікодная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці
- Катэгорыя: Аб'явы
ІІ-ая Велікодная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці
28 красавіка 2019 года
На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 29, Пн. – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла
- 30, Ат. – успамін св. Пія V, папы.
- 1 мая, Ср. – успамін св. Юзафа рамесніка, а таксама першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Распарадак маёвых набажэнстваў у нашай парафіі будзе наступны:
- у звычайныя дні а гадзіне15.
- у нядзелі а гадзіне30. - 2, Чц. – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла, таксама
І-ы чацвер месяца. Дзень малітваў аб новыя і святыя пакліканні, да манасскага і святарскага жыцця.
- 3, Пт. – Свята св. Філіпа і Якуба Апосталаў. Таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. У нашай парафіі адбудзецца ўсяночная чуванне для моладзі і для ўсіх вернікаў. Тэматыка ўсяночнага чування: “Марыя – тая, якая вядзе да Езуса”. Пачатак а 22.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй.
- 4, Сб. – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем!
- 5, Ндз. – успамінаем Св. Дамініка Савіо, апекуна дзяцей, моладзі і ўсіх міністрантаў. А 10.00 гадзіне, ў часе Св. Эўхарыстыі, асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяцей, міністрантаў і за ўсіх, хто належыць да руху “Савіо Клуб”.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 29 красавіка, у панядзелак, а 20 00 гадзіне адбудзецца канцэрт пасхальнага спеву камернага хору “Поліфоніка”. Запрашаем!
- 12 мая. Ндз. – у нашай парафіі будзем святкаваць Урачыстасць І-ай Святой Камуніі, якая разпачнецца а00 гадзіне. Да І-ай Св. Камуніі ў гэтым годзе прыступіць 32 дзетак. Памятаем аб іх у сваіх малітвах.
- Таксама 12 мая ўсёй Салезіянскай сям’ёй успамінаем святую Марыю Дамініку Маддзарэлла, заснавальніцу Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, так званых сясцёр салезіянак. У знак ушанавання нашых сясцёр салезіянак, якія ўжо доўгі час нясуць сваю паслугу ў нашай парафіі, запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы, каб у часе Св. Імшы а00 гадзіне прасіць у Бога для іх патрэбныя ласкі.
- 12 мая Св. Імшы будуць толькі: 8.00; 10.00; 19.00.
Таму а 12.00 і 14.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе. - Запрашаем усіх вернікай добрай волі набываць у нашым парафіяльным кіёску цаглінкі (кірпічыкі). Ахвяраванні сабраныя з гэтых цаглінак пойдуць на будаўляныя працы агародджы вакол нашай святыні. Усім ахвярадаўцам выказваем сваю шчырую падзяку і памятаем аб Вас у сваіх малітвах.
Распарадак Св. Імшаў і літургіі Трыдуум Пасхальнага на 2019 год
- Катэгорыя: Аб'явы
Распарадак Св. Імшаў і літургіі Трыдуум Пасхальнага на 2019 год
у Парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску
Ø 18 красавіка.
Вялікі Чацвер – 20.00
Ø 19 красавіка.
Крыжовы шлях – 19.00
Вялікая Пятніца Мукі Пана – 20.00
Ø 20 красавіка.
Вялікая Субота. Пасхальная Вігілія – 20.00
Благаслаўленне страў на велікодны стол ад 9.00 да 19.00 гадзіны (праз кожных 30 хвілін)
Вялікодная Нядзеля,
Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
(21 красавіка 2019 года)
v 6.30 – Рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй
v 10.00 – Св. Імша для дзяцей
v 12.00 – Св. Імша для ўсіх
5-ая Нядзеля Вялікага Посту – 07.04.2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
5-ая Нядзеля Вялікага Посту – 07.04.2019 года
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем:
· 14, Ндз. – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, паралельна а 10.00 будзе адпраўляцца яшчэ адна Св. Імша ў моладзевым цэнтры для дзяцей і бацькоў; пасля а 12.00; 14.00; 19.00. У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.
· За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзем справавацца а 20.00 гадзіне.
· 21, Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. У гэты дзень а 14.00 і 19.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
· Пры бакавым алтары ў нашай святыні знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы, Езуса Хрыста.
· Хворых у нашай парафіі, якіх вы запісвалі каб наведаць іх з Св. Сакрамэнтамі, будзем наведваць на гэтым тыдні. Перад тым як наведаць хворых, будзем зарання тэлефанічна узгадняць час наведвання.
· На гэтым тыдні, у вольным часе, запрашаем усіх нашых вернікаў, а таксама нашу моладзь на парафіяльны суботнік, каб прыбраць і падрыхтаваць тэрыторыю вакол нашай сятыні да надыходзячых Святаў.
· Пры выхадзе з нашай святыні, а таксама ў нашым парфіяльным кіоску заахвочваем набываць святочныя ўпрыгожванні на пасхальны стол, а таксама свечкі пасхалікі, якія у суботу будзем запальваць ад пасхальнай свячы і панясём пасля іх да дому. Ахвяраванні пойдуць на патрэбы бедных дзяцей пры нашым араторыі.
· 8 красавіка на 19.00 гадзіну, сёстры салезіянкі запрашаюць усіх дзяўчат на духоўную сустрэчу, па адрасу ву. Пляханава 53 кв. 12.
· Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да прыняцця святой камуніі (1-ы і 2-і год), адбудзецца ў чацвер 11 красавіка а 20.00 гадзіне.











