20-ая Звычайная Нядзеля – 18 жніўня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Аўторак — успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- Серада — успамін св. Пія Х, папы.
- Чацвер — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
- Пятніца – св. Ружы Лімскай, панны.
- Субота — свята св. Барталамея, апостала. Згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ў гэты дзень таксама ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне можна будзе праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў атрымаць урачыстае благаслаўленне. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Збліжаецца месяц верасень, пачатак новага навучальнага года.
1 верасня а00 гадзіне ў нашай сятыні адбудзецца асвячэнне школьных прыладаў, а таксама дзеці і моладзь змогуць атрымаць урачыстае благаслаўленне на новы навучальны год. - Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
19-ая Звычайная Нядзеля – 11 жніўня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Панядзелак – успамін св. Жанны Франсуазы дэ Шанталь, законніцы.
- Аўторак – успамін св. Пантыяна, папы, і Гіпаліта, прэзбітэра, мучанікаў.
- Серада – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
- Чацвер –
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. У часе Св. Імшаў будзем асвячаць агародніну і плёны зямлі! - Пятніца – успамін св. Стэфана Венгерскага, а таксама св. Роха.
- Субота – а 12.00 гадзіне ў парафіі св. Роха, на Залатой Горцы, адбудзецца адпустовы юбілей з урачытсай Св. Імшой, на які ўсіх вернікаў запрашае пробашч парафіі, кс. Юрый Санько.
- Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай. Божа адудзяч кожнаму за адкрытасць і ахвярнасць у дапамозе будаўніцтва!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
17-ая Звычайная Нядзеля – 28 ліпеня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Пн. – Успамін Св. Марты.
- Ат. – Успамін Св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая 8-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага, салезіяніна. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
- Ср. – успамін Св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра. Таксама згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ў гэты дзень успамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне яго рэліквій. Запрашаем да ўшанавання ўсіх вернікаў!
- 1 жнівеня. Чц. – успамін Св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.
- 2 жнівеня. Пт. – Успамін св. Эўзэбія Вэрчэльскага, біскупа і ўспамін Св. Пятра Юльяна Эймарда, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.
- 3 жнівеня. Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Мацярынскую любоў да кожнага з нас.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
- Асабліва дзякуем мужчынам з суполкі “Адкрытыя сэрцы”, якія на гэтым тыдні дапамагалі ва ўпарадкаванні будаўляных матэр’ялаў пры нашай будове. Божа адўдзяч кожнаму з іх!
16-ая Звычайная Нядзеля – 21 ліпеня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Пн. – Свята Св. Марыі Магдалены.
- Аўт. – Свята Св. Брыгіты, заоконніцы, апякункі Еўропы.
- Ср. – успамін Св. Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень, паводле традыцыі салезіянскай традыцыі ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
- Чц. – Свята Св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін Св. Крыштафа, заступніка ўсіх аўтамабілістаў.
- Пт. – успамін Св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У нядзелю 28 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзем асвячаць аўтамабілі і ўсе транспартныя сродкі. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў скарыстацца з гэтай магчымасці.
- Выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
15-ая Звычайная Нядзеля – 14 ліпеня 2019 год
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Пн. – Успамін св. Банавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- Аўт. – Успамін Найсв. Панны Марыі з гары Кармэль.
- Сб. – Успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі.
- Таксама у нядзелю 21 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзем асвячаць аўтамабілі і ўсе транспартныя сродкі. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў скарыстацца з гэтай магчымасці.
- Выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!










