Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Пн. – Свята Св. Марыі Магдалены.
- Аўт. – Свята Св. Брыгіты, заоконніцы, апякункі Еўропы.
- Ср. – успамін Св. Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень, паводле традыцыі салезіянскай традыцыі ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
- Чц. – Свята Св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін Св. Крыштафа, заступніка ўсіх аўтамабілістаў.
- Пт. – успамін Св. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсв. Панны Марыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У нядзелю 28 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзем асвячаць аўтамабілі і ўсе транспартныя сродкі. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў скарыстацца з гэтай магчымасці.
- Выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!










