33-ая Звычайная Нядзеля – 17 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Серада — успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
- 21, Чацвер – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 22, Пятніца — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх нашых арганістаў і ўдзельнікаў хароў.
- 23, Субота — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін св. Калюмбана, абата.
- 24, Нядзеля - Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну.
Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе.
У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.
- На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая і тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
- УВАГА! Працягваецца конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада.
- Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай Святой Камуніі адбудзецца ў чацвер 21 лістапада а 20:00 гадзіне ў касцёле ў 1 класе.
- Увага для студэнтаў і працуючай моладзі! На гэтым тыдні катэхэза будзе сумеснай і адбудзецца ў сераду 20 лістапада ў касцёле ў форме адарацыі і разважання над Словам Божым з будучай нядзелі.
- Чарговае спатканне для міністрантаў і кандыдытаў у міністранты, адбудзецца ў пятніцу 22 лістапада а гадзіне 17.30 у касцёле.
- У наступную нядзелю, падчас свята Хрыста Валадара і св. Цэцыліі, моладзь будуць прадаваць пячэнне і іншыя салодкія рэчы уласнага вырабу. Атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы дальнейшай фармацыі маладога чалавека.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!
32-ая Звычайная Нядзеля – 10 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 11, Панядзелак — успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12, Аўторак — успамін св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- 13, Серада – успамін бл. Артэмідэ Дзатті, салезіяніна
- 15, Пятніца – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама ўспамін бл. Магдалено Морано, салезіянкі.
- 16, Субота — Свята Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17, Нядзеля – прыпадая 3-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 16, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя за душы церпячыя ў чысцу. Запрашаем!
- 24, Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну. Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе. У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.
- На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая ці тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
- 17, Нядзеля – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая катэхэза для дарослых. Запрашаем!
- Памятаем, што на працягу ўсяго месяца лістапада молімся кожны вечар а 18.00 гадзіне на Святым Ружанцы за нашых блізкіх памерлых. Запрашаем усіх да малітвы!
- Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх распачалі падрыхтоўку да першай Святой Камуніі (першы год падрыхтоўкі) адбудзецца ў чацвер 14 лістапада ў 20:00 у касцёле у 1 класе.
- УВАГА! Конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада.
- У наступную нядзелю запрашаем дзяцей і іх бацькоў пасля святой Імшы на 10:00 у араторый на сямейныя спартыўныя гульні. Уваход у спартыўным абутку і з добрым настроем.
- Выказваем яшчэ раз шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да дня адзінства салезіянскай сям'і, які адбыўся ў нашай парафіі. Божа адудзяч кожнаму дабрачынцы.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэрыяльную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!
31-ая Звычайная нядзеля 3 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 4, Панядзелак — успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
- 7, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцелам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага, так і святарскага жыцця.
- 9, Субота — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 7 лістапада а 12.00 гадзіне ў еднасці з ўсёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ў еднасці з усімі нашымі вернікамі будзем святкаваць Свята “Еднасці Салезіянскай сям’і”. Свята разпачнецца Св. Імшой. Запрашаем усіх! Калі хто можа прынесці штосьці з салодкага да гарбаты, будзем вельмі ўдзячныя.
- 9, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай патронкі добрай смерці”. Запрашаем!
- На працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні а 18 00 гадзіне будзем маліцца за нашых блізкіх памерлых. Запрашаем усіх да супольнай малітвы!
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!
Наведванне могілак
- Катэгорыя: Аб'явы
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна ў актаву малітваў за памерлых
Дэканат Мінск-Захад
Кальварыйскія могілкі
2 лістапада
10.00 — Імша за памерлых
18.00 — працэсія на могілках
19.00 — Імша за памерлых
Маскоўскія — 2 лістапада ў 14.00
Масюкоўшчына (вул. Масюкоўшчына) — 1 лістапада ў 13.30
Паўночныя — 2 лістапада ў 10.00 (каля ўсіх брамаў)
Пятроўшчына (пр-т Дзяржынскага) — 8 лістапада ў 13.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
Сухараўскія (вул. Янкоўскага) — 3 лістапада ў 14.00
Мінскі раён
Атоліна — 7 лістапада ў 14.30
Ждановічы — 3 лістапада ў 11.00
Зарэчча — 3 лістапада ў 13.00
Заходнія — 2 лістапада ў 11.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
Качына — 2 лістапада ў 13.00
Прылукі — 7 лістапада ў 14.00
Самахвалавічы — 8 лістапада ў 15.00
Сёмкаў Гарадок — 2 лістапада ў 11.00
Сеніца — 7 лістапада ў 13.00 (уваход насупраць царквы)
Тарасава — 3 лістапада ў 15.00
Цна — 2 лістапада ў 12.00
Чучаны — 2 лістапада ў 9.00
Шабуні — 2 лістапада: святая Імша ў капліцы св. Роха ў 11.00, пасля Імшы благаслаўленне магіл
Яркава — 2 лістапада ў 15.30
Дэканат Мінск-Усход
Калодзішчы — 2 і 3 лістапада ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.) — 3 лістапада ў 14.00
Лошыцкія могілкі (м-н Чыжоўка) — 3 лістапада ў 13.00 (каля касцёла)
Малінаўка (могілкі в. Малінаўка) — 2 лістапада ў 13.00
Міханавічы — 2 лістапада ў 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
Сокал (могілкі в. Волма) — 2 лістапада ў 12.00
Уручча (вул. Лажынская) — 1 лістапада ў 18.00
Чыжоўскія могілкі — 2 лістапада ў 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
Мінскі раён
Аколіца — 3 лістапада ў 13.00
Астрашыцкі Гарадок — 2 лістапада ў 10.00
Гатава — 3 лістапада ў 14.30
Забалаць — 2 лістапада ў 12.00
Каралёў Стан — 2 лістапада ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
Каралішчавічы — 2 лістапада ў 12.00
Копішча — 2 лістапада ў 18.00
Сініло — 3 лістапада ў 13.00
30-ая Звычайная нядзеля 27 кастрычніка 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 28, Панядзелак — свята св. Сымона і Юды, апосталаў. Дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
- 30, Серада – згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боско. Запрашаем!
- 1 лістапада. Пятніца. – Урачыстасць Усіх Святых. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7 00; 11.00; 19.00. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Ад 17.00 гадзіны, да гадзіны 19.45 ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
- З 1 па 8 лістапада кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць толькі за памерлых. Для гэтага неабходнае пабожнае наведванне могілак і малітва за памерлых.
- 2, Субота – успамін усіх памерлых вернікаў. Распарадак Святых Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7 00; 19.00. А 17.00 гадзіне разпачнём зачытваць выпамінкі з імёнамі нашых блізкіх памерлых. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або капліцы і за прачытанне “Ойча наш” і “Веру ў Бога”. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых. Таксама ў гэты дзень прыпадая першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Прыпамінаем Колам Жывога Ружанца аб змене таямніц ружанцовых.
- На працягу ўсяго месяца лістапада а 18.00 гадзіне будзем маліцца за нашых памерлых, зачытваючы іх імёны. Запрашаем да малітвы!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 28, Панядзелак – сёстры Салезіянскі запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу па тэме: "Святасць жанчыны". Пачатак а 19:00 гадзіне.
- 1, 2, 4, 5, 6 лістапада – пры нашым араторыі адбудуцца вакацыі з Богам для дзяцей і падлеткаў. Дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні.
- 3 лістапада а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца катэхэза для дарослых. Запрашаем!
- 7 лістапада – а 12 00 гадзіне ў еднасці з ўсёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ў еднасці з усімі нашымі вернікамі будзем святкаваць Свята “Еднасці Салезіянскай сям’і”. Распачнецца Свята Св. Імшой. Запрашаем усіх! Калі хто можа прынесці штосьці з салодкага да гарбаты, будзем вельмі ўдзячныя.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу
ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!










