Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Серада — успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
- 21, Чацвер – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 22, Пятніца — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх нашых арганістаў і ўдзельнікаў хароў.
- 23, Субота — успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін св. Калюмбана, абата.
- 24, Нядзеля - Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Нядзеля – а гадзіне 11.30, у нашым араторыі, усёй нашай парафіяй будзем святкаваць два цудоўных Свята: Свята Хрыста Валадара, а таксама свята Св. Цыцыліі. Таму ў гэты дзень усіх запрашаем на Св. Імшу на 10.00 гадзіну.
Св Імшы а 12.00 гадзіне не будзе.
У часе свята адбудзецца Святочны канцэрт, у гонар успаміну Св. Цэцыліі. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў.
- На 24 лістапада ў парафіі аб’яўляецца конкурс найсмачнейшага і найпрыгажэйшага каравая і тарта. Пераможцаў чакаюць цудоўныя і таямнічыя ўзнагароды. Заахвочваем да ўдзелу ў конкурсе ўсіх вернікаў. Караваі і тарты прыносім 24 лістапада ў араторый.
- УВАГА! Працягваецца конкурс для дзяцей! У лістападзе месяцы сярод дзяцей і падлеткаў аб’яўляем конкурс адвэнтавых календароў. Умовы ўдзелу можна прачытаць на дошцы аб’яў. Працы прымаюцца да 24 лістапада.
- Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да першай Святой Камуніі адбудзецца ў чацвер 21 лістапада а 20:00 гадзіне ў касцёле ў 1 класе.
- Увага для студэнтаў і працуючай моладзі! На гэтым тыдні катэхэза будзе сумеснай і адбудзецца ў сераду 20 лістапада ў касцёле ў форме адарацыі і разважання над Словам Божым з будучай нядзелі.
- Чарговае спатканне для міністрантаў і кандыдытаў у міністранты, адбудзецца ў пятніцу 22 лістапада а гадзіне 17.30 у касцёле.
- У наступную нядзелю, падчас свята Хрыста Валадара і св. Цэцыліі, моладзь будуць прадаваць пячэнне і іншыя салодкія рэчы уласнага вырабу. Атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы дальнейшай фармацыі маладога чалавека.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!










