29-ая Звычайная нядзеля 20 лістапада 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
29-ая Звычайная нядзеля 20 лістапада 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 22, Аўторак – св. Яна Паўла II, папы.
- 23, Серада – св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
- 24, Чацвер – салезіянская сям’я ўспамінае Марыю Успамогу Хрысціянаў.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 24, Чацвер – а 20.00 гадзіне ў навучальных класах нашай капліцы адбудзецца спатканне для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да І-ай Св. Камуніі.
- 1 лістапада – прыпадая Урачыстасць усіх Святых. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- 2 лістапада – дзень успаміну ўсіх памерлых. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 19.00. А 17.00 гадзіне разпачнём зачытваць імёны і прозвішчы нашых блізкіх памерлых, за якіх Св. Імша будзе справавацца а 19.00 гадзіне. Просім таксама вернікаў своечасова паклапаціцца пра могілкі сваіх блізкіх памерлых і прывесці іх
у парадак. - Распарадак наведвання могілак будзе пададзены ў бліжэйшым часе.
- Прыпамінаем! У нашым парафіяльным кіёску можна падаць спіскі імён вашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада, а таксама 2 лістапада Просім калі ласка не адкладваць гэтай справы на апошні дзень.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
28-ая Звычайная нядзеля 13 кастрычніка 2019 год
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 14, Панядзелак – успамін св. Калікста І, папы і мучаніка.
- 15, Аўторак — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 16, Серада — успамін св. Ядвігі, законніцы
- 17, Чацвер — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
- 18, Пятніца — свята св. Лукі, евангеліста.
- 19, Субота – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра
- 20, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая Нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. На данны момант пагашаем даўгі за выкананыя ўжо працы. Просім быць зразумелымі і ахвярнымі ў вырашэнні даннай справы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 20, Нядзеля – прыпадае дзень нараджэння нашай сястры Тэрэсы. У знак нашай падзякі а 12.00 гадзіне ў інтэнцыі сястры Тэрэсы будзе справавацца Св. Эўхарыстыя. Запрашаем усіх вернікаў!
- Пры нашым араторыі адбудуцца восенскія вакацыі з Богам для дзяцей і моладзі. З 1 па 6 лістапада – 3-7 класы,
ад 18.00 гадзіны – 8-11 класы. Запрашаем! - Прыпамінаем аб набажэнствах Ружанцовых! У звычайныя дні набажэнствы адбываюцца а 18.00 гадзіне. Для моладзі ў пятніцы а 20.00 гадзіне, для дзяцей і бацькоў у суботы а 16.00 гадзіне.
- У нашым парафіяльным кіёску можна падаць спіскі імён нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Просім, калі ласка, не адкладваць гэтай справы на апошні дзень.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх
і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
26-ая Звычайная Нядзеля – 29 верасня 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 30, Панядзелак — успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, адбудзецца ўшанаванне рэліквій Св. Яна Боско.
- 1 кастрычніка, Аўторак — успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, панны і доктара Касцёла, а таксама першы дзень Ружанцовых набажэнстваў. У нашай парафіі яны будуць адбывацца кожны дзень а 18.00 гадзіне.
- 2, Серада — успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
- 3, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні.
- 4, Пятніца — успамін св. Францішка Асізскага, а таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету. У нашай святыні ад 17.00 гадзіны да гадзіны 18.45 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
- 5, Субота – успамін св. Фаустыны Кавальскай, законніцы, а таксама
І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да нас. Прыпамінаем колам Жывога Ружанца аб змене таямніц ружанцовых.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 5 кастрычніка ў суботу ў Катэдральным Касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пройдзе чарговы, ужо Трэці ружанцовы кангрэс, які арганізуюць айцы дамінікане. Мэта кангрэса — паглыбленне духоўнага і інтэлектуальнага развіцця асобаў, якія моляцца на ружанцы.
- Хто запісаўся, выязд 5 кастрычніка ў 7.00 гадзін раніцы ад нашай парафіяльнай святыні. Праграма ружанцовага кангрэсу знаходзіцца пры ўваходзе да капліцы.
- Прыпамінаем дзецям і моладзі аб запісах на катэхэзу, а бацькоў
- і апекуноў вельмі просім ім у гэтым дапамагчы. Заняткі праходзяць у нашым араторыі. За дакладнай інфармацыяй просім звяртацца да сясцёр салезіянак.
- Ад 1 кастрычніка распачнуцца катэхезы для студэнтаў і працуючай моладзі. Якія будуць адбывацца як і ў мінулым годзе. У аўторкі для працуючай моладзі, а ў серады для студэнтаў. Пачатак а 20.00 гадзіне.
- Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых вернікаў у аўторакі і серады, пасля Св. Імшы, на малітву брэвярыя, напрыканцы якой згодна з традыцыяй Св. Яна Боско будзе прамоўлена слова на добрую ноч.
- Запрашаем моладзь у наш араторый, які заўсёды адчынены з чацвярга па нядзелю ад 18.00 да 21.00, а ў суботу да 22.00.
- У наступную нядзелю 6 кастрычніка запрашаем на сустрэчу для моладзі па тэме: "Як адказаць на любоў" . Сустрэча адбудзецца ў доме сясцёр, вул. Пляханава 53-12. Пачатак у 15:00
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
- Запрашаем таксама ўсіх, хто будзе на гэтым тыдні мець вольны час і жаданне, дапамагчы ва ўпарадкавнні будаўляных матэр’ялаў пры будове нашай святыні.
Трэці ружанцовы кангрэс
- Катэгорыя: Аб'явы
5 кастрычніка 2019 года
У катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пройдзе чарговы, Трэці ружанцовы кангрэс
Праграма:
9:30–10:15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10:20 — адкрыццё кангрэса.
10:30–11:10 — даклад айца Браніслава Дашкевіча OP «Паўната малітвы».
11:15–11:55 — даклад с. Юліі Бугай OP «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да Божых запаведзяў».
* * * — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
12:15–13:00 — Ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
13:00–13:50 — абед.
14:00–14:40 — даклад а. Марыюша Возьняка OP «„Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Панны Марыі“» св. Людовіка Грыньёна дэ Манфора.
14:45–15:10 — даклад а. Марка Урбаноўскага OP «Евангельскія сюжэты ў карцінах бл. Фра Анджэліко - дапамога ў ружанцовых разважаннях».
* * * — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова.
15:30–15:55 — перапынак.
16:00–16:40 — сведчанні аб пладах Ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў.
16:40 — падрыхтоўка да літургіі.
17:00 — Эўхарыстыя.











