Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 14, Панядзелак – успамін св. Калікста І, папы і мучаніка.
- 15, Аўторак — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 16, Серада — успамін св. Ядвігі, законніцы
- 17, Чацвер — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
- 18, Пятніца — свята св. Лукі, евангеліста.
- 19, Субота – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра
- 20, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая Нядзеля месяца. Згодна
з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. На данны момант пагашаем даўгі за выкананыя ўжо працы. Просім быць зразумелымі і ахвярнымі ў вырашэнні даннай справы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 20, Нядзеля – прыпадае дзень нараджэння нашай сястры Тэрэсы. У знак нашай падзякі а 12.00 гадзіне ў інтэнцыі сястры Тэрэсы будзе справавацца Св. Эўхарыстыя. Запрашаем усіх вернікаў!
- Пры нашым араторыі адбудуцца восенскія вакацыі з Богам для дзяцей і моладзі. З 1 па 6 лістапада – 3-7 класы,
ад 18.00 гадзіны – 8-11 класы. Запрашаем! - Прыпамінаем аб набажэнствах Ружанцовых! У звычайныя дні набажэнствы адбываюцца а 18.00 гадзіне. Для моладзі ў пятніцы а 20.00 гадзіне, для дзяцей і бацькоў у суботы а 16.00 гадзіне.
- У нашым парафіяльным кіёску можна падаць спіскі імён нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Просім, калі ласка, не адкладваць гэтай справы на апошні дзень.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх
і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!










