Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 4, Панядзелак — успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
- 7, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцелам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага, так і святарскага жыцця.
- 9, Субота — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 7 лістапада а 12.00 гадзіне ў еднасці з ўсёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ў еднасці з усімі нашымі вернікамі будзем святкаваць Свята “Еднасці Салезіянскай сям’і”. Свята разпачнецца Св. Імшой. Запрашаем усіх! Калі хто можа прынесці штосьці з салодкага да гарбаты, будзем вельмі ўдзячныя.
- 9, Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай патронкі добрай смерці”. Запрашаем!
- На працягу ўсяго месяца лістапада ў нашай святыні а 18 00 гадзіне будзем маліцца за нашых блізкіх памерлых. Запрашаем усіх да супольнай малітвы!
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынам за малітоўную і матэр’ялную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Добры Божа адудзяч кожнаму!










