Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Панядзелак – успамін св. Жанны Франсуазы дэ Шанталь, законніцы.
- Аўторак – успамін св. Пантыяна, папы, і Гіпаліта, прэзбітэра, мучанікаў.
- Серада – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
- Чацвер –
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. У часе Св. Імшаў будзем асвячаць агародніну і плёны зямлі! - Пятніца – успамін св. Стэфана Венгерскага, а таксама св. Роха.
- Субота – а 12.00 гадзіне ў парафіі св. Роха, на Залатой Горцы, адбудзецца адпустовы юбілей з урачытсай Св. Імшой, на які ўсіх вернікаў запрашае пробашч парафіі, кс. Юрый Санько.
- Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай. Божа адудзяч кожнаму за адкрытасць і ахвярнасць у дапамозе будаўніцтва!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!










