Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Пн. – Успамін св. Банавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- Аўт. – Успамін Найсв. Панны Марыі з гары Кармэль.
- Сб. – Успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адары кожнага ахвярадаўцу патрэбнымі ласкамі.
- Таксама у нядзелю 21 ліпеня, пасля кожнай Св. Імшы будзем асвячаць аўтамабілі і ўсе транспартныя сродкі. Запрашаем і заахвочваем усіх вернікаў скарыстацца з гэтай магчымасці.
- Выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а 19.00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адўдзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!










