4-ая Адвэнтовая Нядзеля - 23 снежня 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
4-ая Адвэнтовая Нядзеля - 23 снежня 2018 года
Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем.
· 23, Ндз. – а 10.00 гадзіне ў нашу святыню прыбыў Бэтлеемскі агонь. Заахвочваем усіх вернікаў набываць яго да дому на святочны стол.
· 24, Пн. – Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць:
7.00 – Раратняя Св. Імша;
20.00 – вігілійны аплатак з пажылымі і адзінокімі людзьмі ў нашай святыні.
22.00 – Вігілійная Св. Імша;
24.00 – Св. Імша Пастэрка.
· 25, Ат. – Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 8.00; 10.00. 12.00. А 14.00 і 19.00 гадзіне ў гэты дзень Св. Імшаў не будзе.
· 26, Ср. – Свята Св. Стэфана, першамучаніка. У гэты дзень да асвячэння можна прынесці авёс.
· 27, Чц. – Свята Св. Яна Апостала і Евангеліста. Згодна з хрысціянскай традыцыяй у гэты дзень да асвячэння можна прынесці віно.
· 28, Пт. – Свята Св. Немаўлят, мучанікаў. Асаблівым чынам у лучнасці з усім касцёлам молімся за ненароджаных дзетак, якія знаходзяцца яшчэ пад сэрцам сваёй маці.
· 29, Сб. – а 11.00 гадзіне адбудзецца аплатковае спатканне для ўсіх дзетак з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Запрашаем усіх дзетак і бацькоў. Спатканне разпачнецца Cв. Эўхарыстыяй у нашай святыні.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
ü У нашым парафіяльным кіоску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары, Святочныя часопісы з малітвамі, свечкі карытас, а таксама можна набываць цудоўныя святочныя ўпрыгожванні на Вігілійны стол, якія ўласнымі рукамі зрабілі маладыя таты і мамы нашай парафіі.
ü Дзякуем усім, хто адклікнуўся прысці і дапамагчы ў падрыхтоўцы нашай святыні да надыходзячых святаў! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
ü Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму Сваім Божым благаслаўленнем!
ü На гэтым тыдні да нашай новай святыні закупілі радыятары.
ü 25 снежня пасля Імшы на 10:00 будзе прадстаўлены невялікі спектакль “Мушкецёр Езуса”, які падрыхтавалі нашыя дзеці.
ü З 2 па 4 студзеня запрашаем на Вакацыі з Богам. Для дзяцей з 3 па 7 клас - з 8 да 16:00, а для падлеткаў ад 8 класа з 18 да 20:30. Для запісу звяртацца да кс.Паўла або с.Дар'і.
ü 5 і 6 студзеня ў нашым араторыі адбудзецца чарговая сустрэча групы "Пошук" для 8-9 класаў. Кошт удзелу 5 руб. Для запісу звяртацца да кс.Алега
2-ая Нядзеля Адвэнту – 9 снежня 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
2-ая Нядзеля Адвэнту – 9 снежня 2018 года
Паводле літургічнага каляндара на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 11, Ат. – успамін св. Дамаса І, папы.
· 12, Ср. – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадэлупы.
· 13, Чц. – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
· 14, Пт. – успамін св. Яна ад Крыжа, вятара і доктара Касцёла.
· 15, Сб. – а 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Імша ў інтэнцыі: “За душы церпячыя ў чысццу”. Запрашаем!
· 16, Ндз. – згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на дальнейшае будаўніцтва нашай новай святыні.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
Ø Ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі выказваем шчырую падзяку айцу Анджэю Ядкоўскаму за дар Божага слова скірванага да нас у часе Адвэнтовых Рэкалекцый. Добры Божа адудзяч яму патрэбнымі ласкамі.
Ø Кожную раніцу па буднім дням, на працягу ўсяго Адвэнту, у нашай парафіі адбываюцца раратнія Св. Імшы. Запрашаем на Рараты ўсе нашыя сем’і: дзетак, моладзь, бацькоў і ўсіх вернікаў, каб разам з Марыяй чакаць прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Не занядбоўваем гэтай традыцыі ў нашых сем’ях.
Ø Як агульную пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту 2018 года выбралі – дапамагаем бедным сем'ям. На працягу ўсяго Адвэнту ў нашай святыні будзе выстаўлены кош, у які будзем прыносіць ахвяры для бедных: крупы, цукар, алей, для малазабяспечаных сямей з нашага раёну. За грошы, якія мы эканомім у часе Адвэнту, праз асабісты пост і адрачэнне ад мясных страў, стараемся купляць вось гэтыя спажыўчыя рэчы і прыносім іх у нашу святыню.
Ø Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім таксама падрыхтавацца духоўна да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі! Хворых будзем наведваць 18 снежня, на працягу цэлага дня.
Ø У нашым парафіяльным кіоску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары, свечкі карытас, а таксама можна набываць цудоўныя святочныя ўпрыгожванні на Вігілійны стол, якія ўласнымі рукамі зрабілі маладыя таты і мамы нашай парафіі.
Ø Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу ў будове нашай новай святыні! Божа адудзяч кожнаму Сваім Божым благаслаўленнем!
Ø Сёння наш араторый наведае святы Мікалай, завітае да дзяцей - пасля Імшы ў 10:00, а да моладзі ўвечары ў 18:30.
Ø З 1 па 23 снежня запрашаем дзяцей да ўдзелу ў конкурсе Адвэнтавых Ліхтароў. Працы прымаюцца да 15 снежня.
Ø З 2 па 4 студзеня запрашаем на Вакацыі з Богам. Для дзяцей з 3 па 7 клас - з 8 да 16 гадін і для падлеткаў ад 8 класа з 18 да 20:30. Для запісу звяртацца да кс.Паўла або с.Дар'і.
Ø Заўтра 10 снежня сёстры запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца па адрасе: вул.Пляханава 53-12. Пачатак у 19:00. Сустрэча для хлопцаў адбудзецца у наступны панядзелак 17 снежня.
І-ая Нядзеля Адвэнту – 2 снежня 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
І-ая Нядзеля Адвэнту – 2 снежня 2018 года
Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 3, Пн. – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара
· 4, Аўт. – успамін св. Яна Дамаскіна, святара і доктара Касцёла
· 6, Чц. – успамін св. Мікалая, біскупа. Таксама прыпадая І-ы чацвер месяца, молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.
· 7, Пт. – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, а таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і грахі ўсяго свету.
· 8, Сб. – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама свята нараджэння нашай парафіі і нашага араторыя ў Серабранцы. Запрашаем на святочную св. Імшу а 19.00 гадзіне ўсіх вернікаў, а пасля на святочны вечар у наш араторый.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· Кожную раніцу па буднім дням, на працягу ўсяго Адвэнту, у нашай парафіі будуць адбывацца раратнія Св. Імшы. Запрашаем на Рараты ўсе нашыя сем’і: дзетак, моладзь, бацькоў і ўсіх вернікаў, каб разам з Марыяй чакаць прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста.
· З 7 па 9 снежня ў нашай парафіі адбудуцца Адвэнтовыя рэкалекцыі. Рэкалекцыі будзе абвяшчаць айцец Андрэй Ядкоўскі (рэдэмтарыста). Распарадак і план рэкалекцый знаходзіцца пры ўваходзе да нашай святыні, а таксама на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх нашых шаноўных вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
· Як агульную пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту 2018 года выбіраем – дапамагаем бедным сем'ям. На працягу ўсяго Адвэнту ў нашай святыні будзе выстаўлены кош, у які будзем прыносіць ахвяры для бедных: крупы, цукар, алей і цукеркі для малазабяспечаных сямей з нашага раёну. За грошы, якія мы эканомім у часе Адвэнту, праз асабісты пост і адрачэнне ад мясных страў, стараемся купляць вось гэтыя спажыўчыя рэчы і прыносім іх у нашу святыню.
· Згодна з традыцыяй нашай парафіі, а панядзелку ў нашай святыні будзе выстаўлена скрыня, у якую можна будзе складаць свае лісты просьбаў і падзякаў да Беззаганнай Панны Марыі. 8 снежня пасля ўрачыстай Святой Імшы, а 19.00 гадзіне, пры фігуры Маці Божай, якая стаіць побач нашай святыні, адбудзецца ўрачысты акт аддання кожнага з нас Беззаганнаму Сэрцу Марыі і ахвяраванне нашых просьбаў і падзякаў Маці Божай. Запрашаем да гэтай традыцыі ўсіх вернікаў.
· Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамаглі ім таксама падрыхтавацца духоўна да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі!
· З 1 па 23 снежня запрашаем дзетак да ўдзелу ў конкурсе Адвэнтавых Ліхтароў. Пераможцаў чакаюць таямнічыя ўзнагароды!
· У наступную нядзелю 9 снежня наш араторый наведае святы Мікалай. Свята для дзяцей у 11:30, а для моладзі ўвечары ў 18:30.
· Для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі, а таксама для іх бацькоў на гэтым тыдні будуць праходзіць сямейныя катэхэзы. У аўторак 4 снежня – першы год падрыхтоўкі, 5 снежня ў сераду - другі год падрыхтоўкі. Пачатак ў 19:00 у араторыі.
· У нашым парафіяльным кіоску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары, свечкі карытас, а таксама можна набываць цудоўныя святочныя ўпрыгожванні на Вігілійны стол.
· Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу ў будове нашай новай святыні! Божа адудзяч кожнаму Сваім Божым благаслаўленнем!
Ø КАМУНІКАТ КУРЫІ!
Паважаныя святары Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі!
25 лістапада 2018 года ў выніку пажару быў поўнасцю знішчаны будынак плябаніі ў парафіі святога Яна ў в. Волма Стаўбцоўскага дэканата.
Курыя Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі звяртаецца да святароў і да вернікаў Архідыяцэзіі з просьбай аказаць дапамогу парафіі ў Волме.
Прапануем сабраць дабравольныя ахвяраванні на гэтую мэту ў першую або другую нядзелю адвэнту (на выбар) і пераказаць іх або непасрэдна пробашчу парафіі кс. Валянціну Станкевічу або праз курыю Архідыяцэзіі.
Дзякуем усім ахвярадаўцам.
кс. Дзмітрый Пухальскій
канцлер курыі










