2-ая Нядзеля Адвэнту – 9 снежня 2018 года
Паводле літургічнага каляндара на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 11, Ат. – успамін св. Дамаса І, папы.
· 12, Ср. – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадэлупы.
· 13, Чц. – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
· 14, Пт. – успамін св. Яна ад Крыжа, вятара і доктара Касцёла.
· 15, Сб. – а 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Імша ў інтэнцыі: “За душы церпячыя ў чысццу”. Запрашаем!
· 16, Ндз. – згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на дальнейшае будаўніцтва нашай новай святыні.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
Ø Ад імя ўсіх вернікаў нашай парафіі выказваем шчырую падзяку айцу Анджэю Ядкоўскаму за дар Божага слова скірванага да нас у часе Адвэнтовых Рэкалекцый. Добры Божа адудзяч яму патрэбнымі ласкамі.
Ø Кожную раніцу па буднім дням, на працягу ўсяго Адвэнту, у нашай парафіі адбываюцца раратнія Св. Імшы. Запрашаем на Рараты ўсе нашыя сем’і: дзетак, моладзь, бацькоў і ўсіх вернікаў, каб разам з Марыяй чакаць прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста. Не занядбоўваем гэтай традыцыі ў нашых сем’ях.
Ø Як агульную пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту 2018 года выбралі – дапамагаем бедным сем'ям. На працягу ўсяго Адвэнту ў нашай святыні будзе выстаўлены кош, у які будзем прыносіць ахвяры для бедных: крупы, цукар, алей, для малазабяспечаных сямей з нашага раёну. За грошы, якія мы эканомім у часе Адвэнту, праз асабісты пост і адрачэнне ад мясных страў, стараемся купляць вось гэтыя спажыўчыя рэчы і прыносім іх у нашу святыню.
Ø Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім таксама падрыхтавацца духоўна да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі! Хворых будзем наведваць 18 снежня, на працягу цэлага дня.
Ø У нашым парафіяльным кіоску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары, свечкі карытас, а таксама можна набываць цудоўныя святочныя ўпрыгожванні на Вігілійны стол, якія ўласнымі рукамі зрабілі маладыя таты і мамы нашай парафіі.
Ø Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу ў будове нашай новай святыні! Божа адудзяч кожнаму Сваім Божым благаслаўленнем!
Ø Сёння наш араторый наведае святы Мікалай, завітае да дзяцей - пасля Імшы ў 10:00, а да моладзі ўвечары ў 18:30.
Ø З 1 па 23 снежня запрашаем дзяцей да ўдзелу ў конкурсе Адвэнтавых Ліхтароў. Працы прымаюцца да 15 снежня.
Ø З 2 па 4 студзеня запрашаем на Вакацыі з Богам. Для дзяцей з 3 па 7 клас - з 8 да 16 гадін і для падлеткаў ад 8 класа з 18 да 20:30. Для запісу звяртацца да кс.Паўла або с.Дар'і.
Ø Заўтра 10 снежня сёстры запрашаюць дзяўчат на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца па адрасе: вул.Пляханава 53-12. Пачатак у 19:00. Сустрэча для хлопцаў адбудзецца у наступны панядзелак 17 снежня.










