Адвэнтовыя рэкалекцыі
- Катэгорыя: Аб'явы
АДВЭНТОВЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ 2018 ГОДА
Ў ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
7 снежня - пятніца
19.00 - Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (пачатак рэкалекцый)
22.00 - Св. Імша і навука для моладзі. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і чуванне для моладзі
8 снежня - субота
7.00 - Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (Рараты)
10.00 - Св. Імша з навукай для колаў парафіяльных: Жывы ружанец, Легіён Марыі, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве, дапамога душам чысцовым.
12.00 - Салезіянская сям’я – SDB, FMA, ASC, AC, ADMA
17.30 - Выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і пакутнае набажэнства.
19.00 - Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх. Пасля Св. Імшы, пры фігуры Маці Божай побач Касцёла адбудзецца акт адданя Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. Затым разам з усімі вернікамі ідзем у араторый святкаваць гадавіну заснавання парафіі і араторыя ў Серабранцы
9 снежня – нядзеля
8.00 - Св. Імша на польскай мове з агульнай навукай для ўсіх
10.00 - Св. Імша з навукай для дзяцей і іх бацькоў
12.00 - Св. Імша Сумма з агульнай навукай для ўсіх
13.30 - Св. Імша для моладзі
17.00 - Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту – Адарацыя – на заканченне Нешпары
19.00 - Св. Імша з агульнай навукай для ўсіх (заканчэнне рэкалекцый)
33-ая Звычайная Нядзеля – 18 лістапада 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
33-ая Звычайная Нядзеля – 18 лістапада 2018 года
Паводле літургічнага каляндара нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
·21, Ср. – Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
·22, Чц. – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.
·23, Пт. – Успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін
св. Калюмбана, абата
·24, Сб. – успамін св. св. Андрэя Зунг Лака, святара і яго паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень, паводле салезіянскай сям’і, успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, праз яе заступніцтва, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне выпрошваючы патрэбныя ласкі.
·25, Ндз. – Нядзеля Хрыста Валадара сусвету. Згодна з разпараджэннем нашай архідыяцэзіі ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі. У гэты дзень Св. Імшы будуць толькі у: 8.00; 10.00; 14.00; 19.00.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
·22 лістапада ва ўспамін святой Цэцыліі пасля святой Імшы на 19:00 адбудзецца святочны канцэрт. Запрашаем усіх вернікаў!
·У суботу 24 лістапада у 21:00 салезіянская сям’я запрашае ўсіх закаханых у Марыю Успамогу Хрысціянаў на адарацыю.
·У наступную нядзелю 25 лістапада – урачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Пасля Св. Імшы на 10.00 гадзіну, запрашаем усіх вернікаў ў араторый на святочную праграму “Мы – дзеці Валадара”. Падчас праграмы таксама адбудзецца невялікі канцэрт нашай групы “Боско-бэнд”. Каб святкаванне было салодкім, просім далучыцца да супольнага стала ўласна спечанымі прысмакамі і пачастункамі. Прыпамінаем, што гэту нядзелю святой Імшы а 12.00 гадзіне не будзе.
·Чарговая катэхэза для дарослых будзе ў наступную нядзелю – 25 лістапада.
·Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім, хто у прошлую нядзелю ў шчырасці і адкрытасці сэрца адклікнуўся дапамагчы ахвяраваннямі для закупкі радыятараў у нашую новую святыню. Таксама выказваем падзяку ўсім мужчынам, хто адклікнуўся на гэтым тыдні дапамагчы пазакрываць усе праёмы перад зімой. Добры Божа, за шчырасць і адкрытасць, спашлі ахвярадаўцам і дабрачынцам патрэбныя ласкі!
32-ая Звычайная Нядзеля - 11 лістапада 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
32-ая Звычайная Нядзеля - 11 лістапада 2018 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 12. Панядзелак — свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
· 15. Чацвер – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла
· 16. Пятніца — успамін Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)
· 17. Субота — успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
· Таксама ў гэты дзень а 17.00 гадзіне, паводле традыцыі нашай парафіі, адбудзецца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· Выказваем усім нашым вернікам шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу, якую вы сёння складалі на патрэбы набыцця радыятараў для нашай новай святыні, а таксама за дапамогу ў выкананні працаў пры будове нашай святыні на мінулым тыдні. Добры Божа адудзяч кожнаму Сваім шчодрым благаслаўленнем!
· Таксама на гэтым тыдні запрашаем мужчынаў, дапамагчы закрыць усе дзвярныя праёмы, каб забяспечыць ад холаду і падрыхтаваць святыню для абагрэву.
· Прыпамінаем, што на працягу ўсяго месяца лістапада, у нашай святыні кожны дзень а гадзіне 18.15, молімся на Святым Ружанцы за нашых блізкіх памерлых.
· У панядзелак 12 лістапада святары і сёстры запрашаюць хлопцаў і дзяўчат на чарговую сустрэчу. Сустрэча для дзяўчат адбудзецца па адрасе: вул.Пляханава 53-12. Пачатак у 19:00. Для хлопцаў сустрэча распачынаецца святой Імшой а 19 гадзіне, працяг па адрасе: вул.Васняцова 27
· У чацвер 15 лістапада ў 20:00 адбудзецца чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да прыняцця першай святой Камуніі.
· У наступную нядзелю а 17.00 гадзіне адбудзецца катэхэза для дарослых. Запрашаем!
· Таксама у наступную нядзелю пасля святой Імшы для дзяцей, запрашаем дзяцей і бацькоў на свята восеньскіх імяніннікаў.
· 22 лістапада ва ўспамін св.Цэцыліі, апякункі музыкі, пасля святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца чарговы музычны канцэрт. Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых.
· 25 лістапада ў нядзелю прыпадае свята Хрыста Валадара, а таксама свята ўсёй нашай парафіяльнай сям’і. Паводле традыйыі нашай парафіі ў гэты дзень а 12.00 гадзіне Св. Імшы не будзе. Запрашаем усіх вернікам асаблівым чынам на Св. Імшу на 10.00 гадзіну, каб пасля ўсёй парафіяй працягваць святкаваць гэтае свята ў нашым араторыі. Запрашаем усіх!
· Пры нашым араторыі пачынаецца новы набор на курсы па англійскай мове. Ёсць группы для школьнікаў, студэнтаў і дарослых. Заняткі праходзяць у араторыі і онлайн. Пардрабязнасці і запіс знаходзяцца на сайце kafasso.by
· Усім жадаем добрай нядзелі і апекі Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці!
31-ая Звычайная Нядзеля – 4 лістапада 2018 г.
- Катэгорыя: Аб'явы
31-ая Звычайная Нядзеля – 4 лістапада 2018 г.
Паводле літургічнага каляндара нашай Архідыяцэзіі на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 9, Пятніцу – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
- 10, Суботу — успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· 5, Панядзелак – а 12-й гадзіне ў касцёле св. Юзафа ў Маладзечне (вул. Прытыцкага, 17-А) адбудзецца пахаванне мамы дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага, якая 2 лістапада на 82-м годзе жыцця адышла
ў вечнасць. Імя яе - Уладзіслава. Памятаем аб ёй у сваіх малітвах.
· 10, Суботу - а 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”.
· На працягу ўсяго месяца лістапада, а гадзіне 18.15 будзем маліцца на Св. Ружанцы за ўсіх нашых памерлых.
· У нашым парафіяльным кіоску можна набыць новыя часопісы: “Дыялог” і “Авэ Марыя”, а таксама літургічныя каляндары на новы 2018 год.
· У наступную нядзелю, 11 лістапада, у часе ўсіх Св. Імшаў будзем збіраць ахвяраванні на закупку радыятараў у нашу новую святыню. Усім нашым ахвярадаўцам загадзя выказваем сваю сардэчную падзяку і памятаем аб вас у сваіх малітвах.
· Запрашаем на гэтым тыдні ўсіх мужчынаў прыйсці і папрацаваць пры будове нашай новай святыні. Вельмі патрэбна ваша дапамога.
· У панядзелак 12 лістапада святары салезіяне і сёстры салезіянкі запрашаюць хлапцоў і дзяўчат на чарговую духоўную сустрэчу. Сустрэча для дзяўчат адбудзецца па адрасе: вул. Пляханава 53-12. Пачатак
у 19.00. Для хлопцаў сустрэча распачынаецца святой Імшой а 19.00 гадзіне, працяг па адрасе: вул. Васняцова 27.
· 22 лістапада ва ўспамін св.Цэцыліі, апякункі музыкі, пасля святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца чарговы музычны канцэрт. Запрашаем да ўдзелу! Запісацца можна ў Вольгі Красільшчыкавай.
· Выказваем падзяку ўсім мамам і ўсім, хто дапамагаў у правядзенні восеньскіх вакацый з Богам для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі.
· На гэты новы тыдзень усім жадаем Божых ласкаў і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў.
Расклад наведвання могілак
- Катэгорыя: Аб'явы
З НАГОДЫ ЎСПАМІНУ ЎСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ СВЯТАРЫ БУДУЦЬ НАВЕДВАЦЬ МОГІЛКІ І МАЛІЦЦА ЗА ПАМЕРЛЫХ
Кальварыйскія могілкі
працэсія і малітва за памерлых на могілках — 2 лістапада (пятніца) а 18.00
Св. Імшы за памерлых у касцёле Узвышэння св. Крыжа:
2 лістапада і 3 лістапада — 10.00; 19.00
4 лістапада — 18.00
З 5 па 8 лістапада — 19.00
Могілкі Уручча (г. Мінск, вул. Лажынская, Мінск)
1 лістапада (чацвер) — 18.00
Могілкі ў в. Копішча
2 лістапада (пятніца) — 18.00
Паўночныя могілкі
3 лістапада (субота) — 10.00 (каля ўсіх брамаў)
Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку
3 лістапада (субота) — 10.00
Могілкі ў Міханавічах
3 лістапада (субота) — 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў Калодзішчах
3 і 4 лістапада (субота, нядзеля) — 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў в. Каралёў Стан
3 лістапада (субота) — 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
Чыжоўскія могілкі
3 лістапада (субота) — 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў Каралішчавічах
3 лістапада (субота) — 12.00
Могілкі в. Волма (г. Мінск, м-н Сокал)
3 лістапада (субота) — 12.00
Могілкі ў в. Забалаць
3 лістапада (субота) — 12.00
Козыраўскія могілкі (г. Мінск, 2-гі Германаўскі зав.)
3 лістапада (субота) — 12.00
Могілкі ў в. Малінаўка
3 лістапада (субота) — 13.00
Заходнія могілкі (за пас. Азярцо)
3 лістапада (субота) — 11.00
Могілкі ў Сенніцы
3 лістапада (субота) — 13.15
Могілкі ў Атоліна
3 лістапада (субота) — 14.30
Могілкі ў в. Чучаны
3 лістапада (субота) — 9.00
Могілкі ў Сёмкавым Гарадку
3 лістапада (субота) — у 11.00
Могілкі ў в. Качына
3 лістапада (субота) — 13.30
Могілкі ў в. Яркава
3 лістапада (субота) — 15.30
Лошыцкія могілкі (м-н Чыжоўка, Мінск)
4 лістапада (нядзеля) — 11.00
Могілкі ў в. Аколіца
4 лістапада (нядзеля) — 14.00
Могілкі ў в. Сініло
4 лістапада (нядзеля) — 14.00
Могілкі ў г.п. Гатава
4 лістапада (нядзеля) — 15.00
Могілкі ў Ждановічах
4 лістапада (нядзеля) — 11.00
Могілкі ў в. Зарэчча
4 лістапада (нядзеля) — у 13.00
Могілкі ў в. Тарасава
4 лістапада (нядзеля) — у 15.00
Могілкі ў Мінску па вул. Бялецкага (м-н Малінаўка)
10 лістапада (субота) — 13.30
Могілкі ў Мінску па пр. Любімава (м-н Паўднёвы Захад)
10 лістапада (субота) — 14.00
Могілкі ў Мінску па пр. Дзяржынскага (ст.м. «Пятроўшчына»)
10 лістапада (субота) — 14.30










