32-ая Звычайная Нядзеля - 11 лістапада 2018 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
· 12. Панядзелак — свята св. Язафата, біскупа і мучаніка
· 15. Чацвер – успамін св. Альбэрта Вялікага, біскупа і доктара Касцёла
· 16. Пятніца — успамін Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай)
· 17. Субота — успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
· Таксама ў гэты дзень а 17.00 гадзіне, паводле традыцыі нашай парафіі, адбудзецца Святая Эўхарыстыя ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· Выказваем усім нашым вернікам шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу, якую вы сёння складалі на патрэбы набыцця радыятараў для нашай новай святыні, а таксама за дапамогу ў выкананні працаў пры будове нашай святыні на мінулым тыдні. Добры Божа адудзяч кожнаму Сваім шчодрым благаслаўленнем!
· Таксама на гэтым тыдні запрашаем мужчынаў, дапамагчы закрыць усе дзвярныя праёмы, каб забяспечыць ад холаду і падрыхтаваць святыню для абагрэву.
· Прыпамінаем, што на працягу ўсяго месяца лістапада, у нашай святыні кожны дзень а гадзіне 18.15, молімся на Святым Ружанцы за нашых блізкіх памерлых.
· У панядзелак 12 лістапада святары і сёстры запрашаюць хлопцаў і дзяўчат на чарговую сустрэчу. Сустрэча для дзяўчат адбудзецца па адрасе: вул.Пляханава 53-12. Пачатак у 19:00. Для хлопцаў сустрэча распачынаецца святой Імшой а 19 гадзіне, працяг па адрасе: вул.Васняцова 27
· У чацвер 15 лістапада ў 20:00 адбудзецца чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да прыняцця першай святой Камуніі.
· У наступную нядзелю а 17.00 гадзіне адбудзецца катэхэза для дарослых. Запрашаем!
· Таксама у наступную нядзелю пасля святой Імшы для дзяцей, запрашаем дзяцей і бацькоў на свята восеньскіх імяніннікаў.
· 22 лістапада ва ўспамін св.Цэцыліі, апякункі музыкі, пасля святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца чарговы музычны канцэрт. Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых.
· 25 лістапада ў нядзелю прыпадае свята Хрыста Валадара, а таксама свята ўсёй нашай парафіяльнай сям’і. Паводле традыйыі нашай парафіі ў гэты дзень а 12.00 гадзіне Св. Імшы не будзе. Запрашаем усіх вернікам асаблівым чынам на Св. Імшу на 10.00 гадзіну, каб пасля ўсёй парафіяй працягваць святкаваць гэтае свята ў нашым араторыі. Запрашаем усіх!
· Пры нашым араторыі пачынаецца новы набор на курсы па англійскай мове. Ёсць группы для школьнікаў, студэнтаў і дарослых. Заняткі праходзяць у араторыі і онлайн. Пардрабязнасці і запіс знаходзяцца на сайце kafasso.by
· Усім жадаем добрай нядзелі і апекі Найсв. Панны Марыі, Маці Міласэрнасці!










