33-ая Звычайная Нядзеля – 18 лістапада 2018 года
Паводле літургічнага каляндара нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
·21, Ср. – Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
·22, Чц. – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.
·23, Пт. – Успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама ўспамін
св. Калюмбана, абата
·24, Сб. – успамін св. св. Андрэя Зунг Лака, святара і яго паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень, паводле салезіянскай сям’і, успамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне, праз яе заступніцтва, можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне выпрошваючы патрэбныя ласкі.
·25, Ндз. – Нядзеля Хрыста Валадара сусвету. Згодна з разпараджэннем нашай архідыяцэзіі ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі. У гэты дзень Св. Імшы будуць толькі у: 8.00; 10.00; 14.00; 19.00.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
·22 лістапада ва ўспамін святой Цэцыліі пасля святой Імшы на 19:00 адбудзецца святочны канцэрт. Запрашаем усіх вернікаў!
·У суботу 24 лістапада у 21:00 салезіянская сям’я запрашае ўсіх закаханых у Марыю Успамогу Хрысціянаў на адарацыю.
·У наступную нядзелю 25 лістапада – урачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Пасля Св. Імшы на 10.00 гадзіну, запрашаем усіх вернікаў ў араторый на святочную праграму “Мы – дзеці Валадара”. Падчас праграмы таксама адбудзецца невялікі канцэрт нашай групы “Боско-бэнд”. Каб святкаванне было салодкім, просім далучыцца да супольнага стала ўласна спечанымі прысмакамі і пачастункамі. Прыпамінаем, што гэту нядзелю святой Імшы а 12.00 гадзіне не будзе.
·Чарговая катэхэза для дарослых будзе ў наступную нядзелю – 25 лістапада.
·Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім, хто у прошлую нядзелю ў шчырасці і адкрытасці сэрца адклікнуўся дапамагчы ахвяраваннямі для закупкі радыятараў у нашую новую святыню. Таксама выказваем падзяку ўсім мужчынам, хто адклікнуўся на гэтым тыдні дапамагчы пазакрываць усе праёмы перад зімой. Добры Божа, за шчырасць і адкрытасць, спашлі ахвярадаўцам і дабрачынцам патрэбныя ласкі!










