31-ая Звычайная Нядзеля – 4 лістапада 2018 г.
Паводле літургічнага каляндара нашай Архідыяцэзіі на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 9, Пятніцу – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі
- 10, Суботу — успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· 5, Панядзелак – а 12-й гадзіне ў касцёле св. Юзафа ў Маладзечне (вул. Прытыцкага, 17-А) адбудзецца пахаванне мамы дапаможнага біскупа Юрыя Касабуцкага, якая 2 лістапада на 82-м годзе жыцця адышла
ў вечнасць. Імя яе - Уладзіслава. Памятаем аб ёй у сваіх малітвах.
· 10, Суботу - а 17.00 гадзіне адбудзецца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”.
· На працягу ўсяго месяца лістапада, а гадзіне 18.15 будзем маліцца на Св. Ружанцы за ўсіх нашых памерлых.
· У нашым парафіяльным кіоску можна набыць новыя часопісы: “Дыялог” і “Авэ Марыя”, а таксама літургічныя каляндары на новы 2018 год.
· У наступную нядзелю, 11 лістапада, у часе ўсіх Св. Імшаў будзем збіраць ахвяраванні на закупку радыятараў у нашу новую святыню. Усім нашым ахвярадаўцам загадзя выказваем сваю сардэчную падзяку і памятаем аб вас у сваіх малітвах.
· Запрашаем на гэтым тыдні ўсіх мужчынаў прыйсці і папрацаваць пры будове нашай новай святыні. Вельмі патрэбна ваша дапамога.
· У панядзелак 12 лістапада святары салезіяне і сёстры салезіянкі запрашаюць хлапцоў і дзяўчат на чарговую духоўную сустрэчу. Сустрэча для дзяўчат адбудзецца па адрасе: вул. Пляханава 53-12. Пачатак
у 19.00. Для хлопцаў сустрэча распачынаецца святой Імшой а 19.00 гадзіне, працяг па адрасе: вул. Васняцова 27.
· 22 лістапада ва ўспамін св.Цэцыліі, апякункі музыкі, пасля святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца чарговы музычны канцэрт. Запрашаем да ўдзелу! Запісацца можна ў Вольгі Красільшчыкавай.
· Выказваем падзяку ўсім мамам і ўсім, хто дапамагаў у правядзенні восеньскіх вакацый з Богам для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі.
· На гэты новы тыдзень усім жадаем Божых ласкаў і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў.










