29ая Звычайная нядзеля - 21.10.2018
- Катэгорыя: Аб'явы
ХХIX Звычайная нядзеля - 21.10.2018
Паводле літургічнага каляндара нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем:
· 22. Панядзелак – успамін св. Яна Паўла II, папы
· 23. Аўторак – успамін св. Яна Капістрана, святара
· 24. Серада – св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа, а таксама паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
· Сёння таксама прыпадая ІІІ –ая нядзеля месяца. Выказваем усім сваю шчырую падзяку за ахвяраванні ахвяраваныя вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.
· Шчыра дзякуем таксама ўсім вернікам, якія адклікнуліся на гэтым тыдні прыйсці папрацаваць пры будове нашай святыні, а таксама пры ўборцы вакол нашай капліцы і ў самой капліцы. Няхай Добры Бог адорыць Вас усімі патрэбнымі ласкамі.
· У наступную нядзелю нашу парафію наведае адміністратар каталіцкага радыё “Радыё Марыя”, кс. Аляксандр Улас, які звернецца да нас са Словам Божым на кожнай Св. Імшы. Таксама ўгэты дзень, пры выхадзе з нашай святыні, ахвяраванні будзем збіраць на дальнейшае ўтрыманне і развіццё Радыё Марыя. За адкрытасць і дапамогу ўсім вернікам выказваем сваю шчырую падзяку.
· Прыпамінаем аб запісах на выпамінкі імёны нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Спіскі з імёнамі можна падаць у нашым парафіяльным кіоску.
· У нашым парафіяльным кіоску можна набыць новы часопіс “Дыялог” і “Авэ Марыя”.
· У нядзелі а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбываюецца катэхэзы для дарослых. Запрашаем усіх да асабістага духоўнага ўзбагачэння!
З жыцця і падзей нашага араторыя:
· З 29 кастрычніка па 2 лістапада адбудуцца восеньскія Вакацыі з Богам у араторыі. Запрашаем дзяцей з 3 па 7 клас. Кошт лагеру - 15 руб. Таксама запрашаем на Вакацыі падлеткаў ад 8 класа з 18:00 да 20:30.
· 3-4 лістапада у Смаргоні будзе праходзіць першае спатканне группы "Пошук: Моладзь для моладзі" для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класу і вышэй на тэму : "Я - гэта дар!" Гэта магчымасць нанова адкрыць для сябе прыгажосць хрысціянскага жыцця ў салезіянскім стыле і ўбачыць сябе па-новаму. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю каб запiсацца можна па тэлефоне +375291223244 - кс. Алег Каралёу, альбо +375292481393 с. Юлiя Клевец. Запіс да 30 кастрычніка.
· 5-6 лістапада таксама ў Смаргоні будзе праходзіць першае спатканне группы "Пошук: Лідар" для хлопцаў і дзяўчат з 8-9 класу, якія шукаюць як быць добрымі вучнямі і сябрамі і як жыць па-хрысціянску. Тэма сустрэчы: "Будзь лідарам!". Атрымаць больш падрабязную інфармацыю i запiсацца можна па тэлефоне +375291223244 - кс. Алег Каралёу, альбо +375292481393 с. Юлiя Клевец. Запіс да 30 кастрычніка.
Гэта добрая магчымасць нанова адкрыць для сябе прыгажосць жыцця i ўбачыць сябе па-новаму , пачуць голас Пана i паставiць сабе канкрэтныя мэты, каб быць шчаслiвым чалавекам.
· Усім жадаем добрай нядзелі і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў!
28-ая Звычайная Нядзеля - 14 кастрычніка 2018 года
- Катэгорыя: Аб'явы
ХХVIII Звычайная нядзеля - 14.10.2018
Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
· 15. Панядзелак — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
· 16. Аўторак – успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны, а таксама прыпадая 40-ая гадавіна выбару св. Яна Паўла ІІ на пасаду святога айца.
· 17.Серада — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
· 18. Чацвер – свята св. Лукі, Евангеліста і апекуна ўсіх медыкаў. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх медыкаў.
· 19. Пятніца – успамін св. св. Жана дэ Брэбёфа і Ісаака Жога, святароў і іх паплечнікаў мучанікаў, а таксама ўспамін св. Паўла ад Крыжа, святара.
· 20. Субота – прыпадая гадавіна біскупскіх пасвечанняў нашага арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
· 21. Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожнага ахвярадаўцу, Добры Божа адудзяч патрэбнымі ласкамі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
· У нашую парафію прыбыла цудатворная фігура Св. Міхала Арханёла. На працягу ўсяго гэтага тыдня ўсёй нашай парафіяй маем магчымасць маліцца да Св. Міхала Арханёла, просячы аб патрэбныя ласкі як для сябе, так для сваіх блізкіх, асабліва аб вызваленні ад розных залежнасцяў і ўсяго злога. Заахвочваем да гэтай малітвы ўсіх вернікаў нашай парафіі.
· Развітвацца будзем з фігурай Св. Міхала Арханёла ў суботу 20 кастрычніка а 17.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй, якая будзе справавацца ў інтэнцыі “дапамога душам чысцовым”. Заахвочваем таксама нашых вернікаў набываць да свайго дому абразы з выяввай Св. Міхала Арханёла, а таксама малітоўнікі, каб бараніў нашыя сем’і і нас саміх ад нападаў злога духа.
· З 21 кастрычніка, пры нашай парафіі, у класе №3, аднаўляе сваю дейнасць рух – дапамога людзям, якія маюць цяжкасці за алкаголем. Спатканні будуць адбывацца кожную нядзелю а 17.00. Калі мы хочам зрабіць нашыя сем’і шчаслівымі і сябе саміх, запрашаем усіх, хто мае цяжкасці з алкаголем на гэтыя сустрэчы. Адказны за гэтыя спатканні наша парафіянін, спадар Дзяніс ( кантактны нумар: +375 29 321 21 64)
· У нядзелі а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбываюецца катэхэзы для дарослых. Запрашаем учіх да асабістага духоўнага ўзбагачэння!
· Прыпамінаем аб запісах на выпамінкі імёны нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Спіскі з імёнамі можна падаць у нашым парафіяльным кіоску.
· Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў папрацаваць пры будове нашай новай святыні, а таксама пры нашай капліцы. Добры Божа адўдзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі. Таксама вельмі просім на гэтым тыдні ў вольным часе, прыйсці дапамагчы пры будове нашай святыні, як мужчын, так і жанчын, а таксама нашу моладзь.
· З 1 па 27 кастрычніка ў нашай парафіі праходзіць конкурс мазаікі па тэме "Малітва на ружанцы". Матэрыял, з якога будзе выканана праца можа быць розны (напрыклад, папера, пясок, крупы і г.д.). Памер працы - ліст А4. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і іх бацькоў. Гатовыя мазаікі можна прыносіць сёстрам да 21 кастрычніка. Лепшая праца будзе выбрана праз агульнае галасаванне.
· У чацвер 18 кастрычніка у 20:00 у касцёле пройдзе першая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх першы год рыхтуюцца да Першай святой Камуніі. Бацькоў просім абавязкова прыйсці!
· Усім на гэты тыдзень жадаем Божых ласкаў, апекі Маці Ружанцовай і заступніцтва св. Міхала Арханёла.
РАСПАРАДАК НАБАЖЭНСТВАЎ
- Катэгорыя: Дзейнасць
РАСПАРАДАК НАБАЖЭНСТВАЎ НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2018 ГОДА
У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
Крыжовы шлях:
пятніцы а гадзіне 18.00 – для дарослых
пятніцы а гадзіне 20.00 – для моладзі
суботы а гадзіне 16.00 – для дзетак і міністрантаў
Песні жальбы з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожную нядзелю а гадзіне 11.30
Нешпары ў кожную нядзелю а гадзіне 18.15
6-ая Звычайная нядзеля
- Катэгорыя: Аб'явы
Аб'явы на 6-ую Звычайную нядзелю

Праказа сышла з яго, і ён стаў чысты
(Мк 1, 40–45)










