«З радасцю служыце Пану» — у Серабранцы тры новых міністранты
- Катэгорыя: Навіны

Мінская салезіянская парафія Св. Яна Хрысціцеля ў трэцюю нядзелю Адвэнту, якую таксама называюць нядзеляй радасці, перажывала вялікую падзею — прыняцце трох маладых чалавек - Георгія Калядкі, Яўгена Сінкевіча і Паўла Ісакава - ў міністранты.
Падрабязней: «З радасцю служыце Пану» — у Серабранцы тры новых міністранты
«Будаваць дыялог — будаваць адносіны» — рэкалекцыі для суполкі «Адкрытыя сэрцы» прайшлі ў Мінску
- Катэгорыя: Навіны

2-3 снежня ў салезіянскім араторыі ў Мінску адбыліся чарговыя двухдзённыя рэкалекцыі для суполкі «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Удзельнікам сустрэчы была прапанавана шырокафарматная праграма на тэму «Дыялог у сям’і». Пазнавальная канферэнцыя і сур’езныя разважанні, праца па групах і духоўныя практыкаванні, жарты, гульні — усё гэта стала дзейсным сродкам для раскрыцця зададзенай тэматыкі.
Святы Мікалай у Мінску!
- Катэгорыя: Навіны

3 снежня ў мінскі араторый імя святога Яна Боско моладзь на гарбату запрасіў святы Мікалай. А 4 снежня са святым цудатворцам сустрэліся дзеці.
Фармацыя ў форме трэнінгу прайшла для аніматараў і кандыдатаў у Мінску
- Катэгорыя: Навіны

Незвычайная фармацыйная сустрэча для аніматараў і кандыдатаў прайшла ў мінскім салезіянскім араторыі ў нядзелю, 4 снежня. Падрыхатваў яе адказны за араторый кс. Павел Шчарбіцкі SDB разам з салезіянамі супрацоўнікамі. Асаблівасцю сустрэчы была форма яе правядзення: квэст-трэнінг для развіцця каманднага духу групы аніматараў і кандыдатаў.
Падрабязней: Фармацыя ў форме трэнінгу прайшла для аніматараў і кандыдатаў у Мінску
Салезіянская моладзь з Мінску адсвяткавала «Андрэйкі»
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі
26 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбылося свята «Андрэйкі». Яно традыцыйна гаворыць аб тым, што на наступны дзень распачынаецца Адвэнт — асаблівы перыяд радаснага чакання прыйсця Збаўцы.Падрабязней: Салезіянская моладзь з Мінску адсвяткавала «Андрэйкі»










