Аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі
- Катэгорыя: Навіны
{/webgallery}Аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі прайшла ў Мінску
30 снежня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з дзецьмі ўсіх парафій г. Мінска і Мінскага раёна.
Падрабязней: Аплаткавая сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі
У Мінску адбыўся канцэрт у гонар Св. Цэцыліі
- Катэгорыя: Навіны

18 лістапада ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякупкі касцёльнага спеву і музыкі....
«Без Бога чалавек неадэкватны» — у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыліся рэкалекцыі
- Катэгорыя: Навіны

Дазволіць Езусу ўжо сёння, у гэтую хвіліну, дакрануцца да сябе заахвоціў кс. Андрэй Рылка на рэкалекцыях, якія ён праводзіў 16-18 снежня ў мінскай Серабранцы. Напачатку рэкалекцый святар заклікаў парафіянаў маліцца і прасіць Хрыста дапамагчы прывесці ў парадак тое, што параскідвана, разбурана ў жыцці, каб быць падрыхтаванымі да свята Божага Нараджэння.
На каталіцкіх спаборніцтвах па мікра-футболе "Кубак Дона Боско 6" завяршыўся першы этап
- Катэгорыя: Цэнтр Моладзі

Завяршыўся першы гульнявы этап на хрысціянскіх спаборніцтвах па мікра-футболе “Кубак Дона Боско”, якія адбываюцца ў араторыі св. Яна Боско пры салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. Спаборніцтвы праводзяцца ўжо шосты год запар і асноўнай мэтай іх з’яўляецца падзяліцца з удзельнікамі сведчаннем хрысціянскай каталіцкай веры і салезіянскай харызмай, а таксама прывіць любоў да здаровага ладу жыцця.
Падрабязней: На каталіцкіх спаборніцтвах па мікра-футболе "Кубак Дона Боско 6" завяршыўся першы этап
«Бацькі і дзеці» — на РДС ў Мінску моладзь разважала над адносінамі ў сям’і
- Катэгорыя: Навіны

З 10 па 11 снежня ў араторыі імя cвятога Яна Боско ў Мінску адбыліся чарговыя рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія сабралі каля 25 удзельнікаў. Моладзь з Бараўлян, Смаргоні, Дзятлава і Мінска прыехала дзеля таго, каб паразважаць над тэмай «Адносіны ў сям’і: бацькі і дзеці».
Падрабязней: «Бацькі і дзеці» — на РДС ў Мінску моладзь разважала над адносінамі ў сям’і










