Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

ХХIX Звычайная нядзеля - 21.10.2018

Паводле літургічнага каляндара нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем:

·     22. Панядзелак – успамін св. Яна Паўла II, папы

·     23. Аўторак – успамін св. Яна Капістрана, святара

·     24. Серада – св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа, а таксама паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі:

·     Сёння таксама прыпадая ІІІ –ая нядзеля месяца. Выказваем усім сваю шчырую падзяку за ахвяраванні ахвяраваныя вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.

·     Шчыра дзякуем таксама ўсім вернікам, якія адклікнуліся на гэтым тыдні прыйсці папрацаваць пры будове нашай святыні, а таксама пры ўборцы вакол нашай капліцы і ў самой капліцы. Няхай Добры Бог адорыць Вас усімі патрэбнымі ласкамі.

·     У наступную нядзелю нашу парафію наведае адміністратар каталіцкага радыё “Радыё Марыя”, кс. Аляксандр Улас, які звернецца да нас са Словам Божым на кожнай Св. Імшы. Таксама ўгэты дзень, пры выхадзе з нашай святыні, ахвяраванні будзем збіраць на дальнейшае ўтрыманне і развіццё Радыё Марыя. За адкрытасць і дапамогу ўсім вернікам выказваем сваю шчырую падзяку.

·     Прыпамінаем аб запісах на выпамінкі  імёны нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Спіскі з імёнамі можна падаць у нашым парафіяльным кіоску.

·     У нашым парафіяльным кіоску можна набыць новы часопіс “Дыялог” і “Авэ Марыя”.

·     У нядзелі а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбываюецца катэхэзы для дарослых. Запрашаем усіх да асабістага духоўнага ўзбагачэння!

 

З жыцця і падзей нашага араторыя:

·     З 29 кастрычніка па 2 лістапада адбудуцца восеньскія Вакацыі з Богам у араторыі. Запрашаем дзяцей з 3 па 7 клас. Кошт лагеру - 15 руб. Таксама запрашаем на Вакацыі падлеткаў ад 8 класа з 18:00 да 20:30.

·     3-4 лістапада у Смаргоні будзе праходзіць першае спатканне группы "Пошук: Моладзь для моладзі" для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класу і вышэй на тэму : "Я - гэта дар!" Гэта магчымасць нанова адкрыць для сябе прыгажосць хрысціянскага жыцця ў салезіянскім стыле і ўбачыць сябе па-новаму. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю каб запiсацца можна па тэлефоне +375291223244 - кс. Алег Каралёу, альбо +375292481393 с. Юлiя Клевец. Запіс да 30 кастрычніка.

·     5-6 лістапада таксама ў Смаргоні будзе праходзіць першае спатканне группы "Пошук: Лідар" для хлопцаў і дзяўчат з 8-9 класу, якія шукаюць як быць добрымі вучнямі і сябрамі і як жыць па-хрысціянску. Тэма сустрэчы: "Будзь лідарам!".  Атрымаць больш падрабязную інфармацыю i запiсацца можна па тэлефоне +375291223244 - кс. Алег Каралёу, альбо +375292481393 с. Юлiя Клевец. Запіс да 30 кастрычніка. 

Гэта добрая магчымасць нанова адкрыць для сябе прыгажосць жыцця i ўбачыць сябе па-новаму , пачуць голас Пана i паставiць сабе канкрэтныя мэты, каб быць шчаслiвым чалавекам.

·     Усім жадаем добрай нядзелі і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў!


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску