Аб’явы на 6-ую Звычайную Нядзелю
· 13.02 (аўторак) – успамін Мар’і Дамінікі Маддзарэлло. Угэты дзень на прыканцы Св. Імшы а 19.00, будзем ушаноўваць яе рэліквіі.
· 14.02 (серада) – папялцовая серада, пачатак Вялікага Посту. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны:
7.00; 11.00; 19.00. На знак разпачатага Вялікага Посту падчас кожнай Святой Імшы нашыя галовы будзем пасыпаць попелам услухоўваючыся ў словы Хрыста: “Кайцеся і верце ў Евангелле”. Памятаем таксама аб нашых пастановах на час Посту і аб інтэнсіўнай працы над сваімі грахамі.
· 15.02 (чацвер) – прыпадае дзень нараджэння біскупа Юрыя Касабуцкага. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.
· 17.02 (субота) – а 17.00 гадзіне Св. Імша “за душы церпячыя ў чысццу”. Запрашаем!
· 18.02 (нядзеля) – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Добры Божа, аддудзяч кожнаму ахвярадаўцы.
З жыцця і падзей нашага Араторыя
· Паважаныя бацькі, дзеці якіх прыступяць да Першай камуніі ў гэтым годзе. У наступную нядзелю, 18 лютага, пасля Св. Імшы на 10.00 (прыкладна ў 11.15) адбудзецца бацькоўскі сход, (кабінет № 1, касцёл) па пытаннях падрыхтоўкі дзяцей да Першай Святой Камуніі. Павінен быць хаця б адзін з бацькоў.
· Наступная сустрэча Адма сям’я адбудзецца ў нядзелю 25 лютага. Пасля Святой Імшы а 10 гадзіне.
· З 25 лютага распачынаецца турнiр св. Дамiнiка Савio
і бл. Лауры Вiкуньi. Узрост удзельнікаў ад 10 гадоў. У турнір уваходзяць: спаборнiцтва па настольным тэнiсу, наст. футболу, дартсу і сакрэтнаму віду. Запiс трывае да 23 лютага ў араторыі, альбо звяртацца да кс. Паўла.










