Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

ХХVIII Звычайная нядзеля - 14.10.2018

 

Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

·       15. Панядзелак — успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

·       16. Аўторак – успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама св. Маргарыты Марыі Алякок, панны, а таксама прыпадая 40-ая гадавіна выбару св. Яна Паўла ІІ на пасаду святога айца.

·       17.Серада — успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

·       18. Чацвер – свята св. Лукі, Евангеліста і апекуна ўсіх медыкаў. Асаблівым чынам памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах усіх медыкаў.

·       19. Пятніца – успамін св. св. Жана дэ Брэбёфа і Ісаака Жога, святароў і іх паплечнікаў мучанікаў, а таксама ўспамін св. Паўла ад Крыжа, святара.

·       20. Субота – прыпадая гадавіна біскупскіх пасвечанняў нашага арцыбіскупа Тадэуша Кандрусевіча, памятаем аб ім у сваіх малітвах.

·       21. Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожнага ахвярадаўцу, Добры Божа адудзяч патрэбнымі ласкамі.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

 

·       У нашую парафію прыбыла цудатворная фігура Св. Міхала Арханёла. На працягу ўсяго гэтага тыдня ўсёй нашай парафіяй маем магчымасць маліцца да Св. Міхала Арханёла, просячы аб патрэбныя ласкі як для сябе, так для сваіх блізкіх, асабліва аб вызваленні ад розных залежнасцяў і ўсяго злога. Заахвочваем да гэтай малітвы ўсіх вернікаў нашай парафіі. 

·       Развітвацца будзем з фігурай Св. Міхала Арханёла ў суботу 20 кастрычніка а 17.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй, якая будзе справавацца ў інтэнцыі “дапамога душам чысцовым”. Заахвочваем таксама нашых вернікаў набываць да свайго дому абразы з выяввай Св. Міхала Арханёла, а таксама малітоўнікі, каб бараніў нашыя сем’і і нас саміх ад нападаў злога духа.

·       З 21 кастрычніка, пры нашай парафіі, у класе №3, аднаўляе сваю дейнасць рух – дапамога людзям, якія маюць цяжкасці за алкаголем. Спатканні будуць адбывацца кожную нядзелю а 17.00. Калі мы хочам зрабіць нашыя сем’і шчаслівымі і сябе саміх, запрашаем усіх, хто мае цяжкасці з алкаголем на гэтыя сустрэчы. Адказны за гэтыя спатканні наша парафіянін, спадар Дзяніс ( кантактны нумар: +375 29 321 21 64)

·       У нядзелі а 17.00 гадзіне ў нашай святыні адбываюецца катэхэзы для дарослых. Запрашаем учіх да асабістага духоўнага ўзбагачэння!

·       Прыпамінаем аб запісах на выпамінкі імёны нашых блізкіх памерлых, за якіх будзем маліцца на працягу ўсяго месяца лістапада. Спіскі з імёнамі можна падаць у нашым парафіяльным кіоску.

·       Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім, хто на гэтым тыдні прыйшоў папрацаваць пры будове нашай новай святыні, а таксама пры нашай капліцы. Добры Божа адўдзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі. Таксама вельмі просім на гэтым тыдні ў вольным часе, прыйсці дапамагчы пры будове нашай святыні, як мужчын, так і жанчын, а таксама нашу моладзь.

·       З 1 па 27 кастрычніка ў нашай парафіі праходзіць конкурс мазаікі па тэме "Малітва на ружанцы". Матэрыял, з якога будзе выканана праца можа быць розны (напрыклад, папера, пясок, крупы і г.д.). Памер працы - ліст А4. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і іх бацькоў. Гатовыя мазаікі можна прыносіць сёстрам да 21 кастрычніка. Лепшая праца будзе выбрана праз агульнае галасаванне.

·       У чацвер 18 кастрычніка у 20:00 у касцёле пройдзе першая катэхэза і спатканне для бацькоў, дзеці якіх першы год рыхтуюцца да Першай святой Камуніі. Бацькоў просім абавязкова прыйсці!

·       Усім на гэты тыдзень жадаем Божых ласкаў, апекі Маці Ружанцовай і заступніцтва св. Міхала Арханёла.


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску