Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

4-ая Адвэнтовая Нядзеля - 23 снежня 2018 года

Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем.

·        23, Ндз. – а 10.00 гадзіне ў нашу святыню прыбыў Бэтлеемскі агонь. Заахвочваем усіх вернікаў набываць яго да дому на святочны стол.

·        24, Пн. – Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць:

7.00 – Раратняя Св. Імша;

20.00 – вігілійны аплатак з пажылымі і адзінокімі людзьмі ў нашай святыні.

22.00 – Вігілійная Св. Імша;

24.00 – Св. Імша Пастэрка.

·        25, Ат. – Урачыстасць Нараджэння Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 8.00; 10.00. 12.00. А 14.00 і 19.00 гадзіне ў гэты дзень Св. Імшаў не будзе.

·        26, Ср. – Свята Св. Стэфана, першамучаніка. У гэты дзень да асвячэння можна прынесці авёс.

·      27, Чц. – Свята Св. Яна Апостала і Евангеліста. Згодна з хрысціянскай традыцыяй у гэты дзень да асвячэння можна прынесці віно.

·     28, Пт. – Свята Св. Немаўлят, мучанікаў. Асаблівым чынам у лучнасці з усім касцёлам молімся за ненароджаных дзетак, якія знаходзяцца яшчэ пад сэрцам сваёй маці.

·   29, Сб. –  а 11.00 гадзіне адбудзецца аплатковае спатканне для ўсіх дзетак з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Запрашаем усіх дзетак і бацькоў. Спатканне разпачнецца Cв. Эўхарыстыяй у нашай святыні.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

ü  У нашым парафіяльным кіоску можна набыць аплаткі, літургічныя каляндары, Святочныя часопісы з малітвамі, свечкі карытас, а таксама можна набываць цудоўныя святочныя ўпрыгожванні на Вігілійны стол, якія ўласнымі рукамі зрабілі маладыя таты і мамы нашай парафіі.

ü  Дзякуем усім, хто адклікнуўся прысці і дапамагчы ў падрыхтоўцы нашай святыні да надыходзячых святаў! Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!

ü  Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за матэр’яльную дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму Сваім Божым благаслаўленнем!

ü  На гэтым тыдні да нашай новай святыні закупілі радыятары.

ü  25 снежня пасля Імшы на 10:00 будзе прадстаўлены невялікі спектакль “Мушкецёр Езуса”, які падрыхтавалі нашыя дзеці.

ü  З 2 па 4 студзеня запрашаем на Вакацыі з Богам. Для дзяцей з 3 па 7 клас - з 8 да 16:00, а для падлеткаў ад 8 класа з 18 да 20:30. Для запісу звяртацца да кс.Паўла або с.Дар'і.

ü  5 і 6 студзеня ў нашым араторыі адбудзецца чарговая сустрэча групы "Пошук" для 8-9 класаў. Кошт удзелу 5 руб. Для запісу звяртацца да кс.Алега

 


 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску