6-ая Велікодная Нядзеля – 26 мая 2019 года
На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- Пн. – Успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа.
- Чц. – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Распарадак Святых Імшаў
у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. - Пт. – Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень таксама прыпадая гадавіна святарскіх пасвечанняў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
- 1 чэрвеня. Сб. – Успамін Св. Юстына, мучаніка, а таксама І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да кожнага з нас.
- 1 чэрвеня. Сб. – пачатак Чэрвенскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі набажэнствы будуць адбывацца:
- буднія дні а гадзіне 18.30
- у нядзелі а гадзіне 11.30
- 2 чэрвеня. Ндз. – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы а 9.00 гадзіне. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі а 19.00 гадзіне. Запрашаем і заахвочваем усіх нашых вернікаў, асабліва моладзь, дзяцей, групы і колы парафіяльныя, прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 8 чэрвеня адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Артура Ляшнеўскага SDB. Святарскае пасвячэнне ўдзеліць Яго Эксцыленцыя бп. Аляксандр Яшэўскі SDB. Літургія прэзбітэрскага пасвячэння адбудзецца а 11-й гадзіне ў касцёле св. Яна Боско ў Мінску па адрасе: вул. Пляханава, 28-1. Запрашаем и памятаем аб дыякану Артуру Ляшнеўскім у сваіх малітвах. Просім таксама нашых шаноўных жанчын на гэтую Урачыстасць спячы шмат бліноў і салодкага печыва. Печыва і бліны можна прыносіць да нашых сясцёр.
- Увага! Збліжаецца летні час! Распарадак Св. Імшаў на летні час у нашай парафіі будзе наступны: 00; 10.00; 12.00; 19.00. А 14.00 гадзіне Св. Імшы не будзе да верасня месяца.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.










