5-ая Велікодная Нядзеля 19 мая 2019 года
На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 20, Панядзелак - успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
- 21, Аўторак - успамін св. Хрыстафора Магалана, прэзбітэра,
і паплечнікаў, мучанікаў. - 22, Серада - успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
- 24, Пятніца – успамін Марыі Успамогі Хрысціянаў.
- 25, Субота - успамін св. Бэды Вялебнага, прэзбітэра і доктара Касцёла, а таксама св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 24 – 26 мая ў горадзе Смаргонь адбудуцца салезіянскія дні моладзі. Памятаем аб моладзі ў сваіх малітвах, просячы аб ласку моцнай для іх веры.
- 2 чэрвеня, у нядзелю, па вуліцах нашага горада адбудзецца урачыстая працэсія Божага Цела. Разпачнецца Св. Эўхарыстыя на Залатой Горцы а 9.00 гадзіне. Таму Св. Імша ў нашай парафіі будзе толькі а 19.00 гадзіне. Заахвочваем усіх нашых вернікаў прыняць свій актыўны ўдзел у працэсіі Божага Цела.
- 8 чэрвеня адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Артура Ляшнеўскага Святарскае пасвячэнне ўдзеліць Яго Эксцыленцыя бп. Аляксандр Яшэўскі SDB. Літургія прэзбітэрскага пасвячэння адбудзецца а 11-й гадзіне ў касцёле св. Яна Боско ў Мінску па адрасе: вул. Пляханава, 28-1. Запрашаем и памятаем аб дыякану Артуру Ляшнеўскім у сваіх малітвах.
- Збліжаецца летні час! Распарадак Св. Імшаў на летні час будзе наступны: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. А 14.00 гадзіне Св. Імшы не будзе да верасня месяца.
- Выказваем усім нашым вернікам падзяку за дапамогу ў прыбіранні нашай капліцы пасля пажару, які адбыўся 16 мая. На данны час Св. Імшы будуць адпраўляцца ў нашым моладзевым цэнтры, да моманту поўнага адрамантававння капліцы.
- Выказваем таксама сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Таксама дзякуем усім, хто прычыніўся дапамагчы ў падрыхтоўцы Свята Марыі Успамогі Хрысціянаў. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










