14-ая Звычайная Нядзеля – 7 ліпеня 2019 года
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Аўторак – успамін Св. Св. Аўгустына Джао Жонга, прэзбітэра і яго паплечнікаў, мучанікаў.
- Чацьвер – Свята Св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
- Субота – успамін Св. Генрыха.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Да аднаго з парафіяльных колаў жывога Ружанца патрэбна адна асоба, якая у духу сваёй ахвярнасці, прагне маліцца кожны дзень адзін дзесятачак Ружанца ў інтэнцыях Св. Айца. Просім жадаючых звярнуцца да святароў нашай парафіі.
- Выказваем усім нашым вернікам вялікую падзяку за дапамогу на гэтым тыдні ў парадкаванні нашай капліцы пасля пажару, а таксама за выкананыя працы пры будове нашай новай Святыні. У панядзелак, 8 ліпеня, а 19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх нашых дабрачынцаў будзе справавацца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
- Таксама выказаваем сваю падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на патрэбы будовы нашай новай святыні. Кожную субботу ў нашай святыні а19 00 гадзіне ў інтэнцыі ўсіх ахвярадаўцаў адпраўляецца Св. Эўхарыстыя. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!










